Экалогія вачыма юных сенненцаў

belЗ 1 лютага па 1 сакавіка бягучага года праводзіцца раённы этап рэспубліканскага конкурсу на лепшы дзіцячы малюнак экалагі­чнай тэматыкі.

удзел могуць у ім прыняць выхаванцы ўстаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі, дзеці дзвюх узроставых груп: ад 3 да 5 і ад 6 да 10 гадоў.

На конкурс дасылаюцца работы, выкананыя ў любой тэхніцы, якія характарызуюць беражлівыя адносіны да прыроды, захаванне біялагічных і ландшафтных разнастайнасцей, ахову навакольнага асяроддзя і рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў. Кожная работа суправаджаецца інфармацыйным лістом з указаннем назвы ўстановы адукацыі, прозвішча, уласнага імя і ўзросту аўтара, паштовага адраса і кантактнага тэлефона. Малюнкі прадстаўляюцца ў каляровым варыянце на лістах фарматам ад А4 да А1.

Дасылайце работы ў раённую інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя на адрас: г.Сянно, вул.Машэрава,2. Даведкі па тэл. 4-23-18, 4-12-41.

Ірына ГАРБАЧОВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *