15 ВЕРАСНЯ — ДЗЕНЬ БІБЛІЯТЭК. СТАРОЙ КНІЗЕ — НОВАЕ ЖЫЦЦЁ

Цэлы месяц, з 10 верасня па 10 кастрычніка, у сенненскіх бібліятэках будзе дзейнічаць акцыя «Падорым жыццё кнізе».  

 Удзельнікамі яе стануць школьнікі, а таксама дарослыя наведвальнікі, якія будуць дапамагаць бібліятэкарам рамантаваць старыя кнігі. 

 Напярэдадні ў раённай бібліятэцы прайшоў спецыяльны майстар-клас (на здымках), падчас якога азы кніжнага рамонту бібліятэкарам выкладала пераплётчыца Раіса Дунец. У сваю чаргу, яны, вярнуўшыся на свае працоўныя месцы, раскажуць і пакажуць тое, чаму навучыліся ў Сянно,добраахвотным памочнікам. Такім чынам, упэў­нена дырэктар цэн­траль­най бібліятэчнай сстэ­мы Ніна Палішчук, праз месяц у бібліятэках не застанецца ніводнай пашкоджанай кнігі. А самыя актыўі­ныя ўдзельнікі акцыі будуць абавязкова заахвочаны.    

Вольга Бандарэвіч.