«Прыйшлі Калядкі — бліны ды аладкі»

n6s5Для работнікаў дзіцячага сада №1 і яго выхаванцаў Год гасціннаці пачаўся са святкавання Калядаў. Мерапрыемства паспрыяла выхаванню ў дашкольнікаў пачуцця сяброўства, гасціннасці, пазнаёміла з народнымі традыцыямі.

Да Калядаў рыхтаваліся ў кожнай групе: выхавацелі развучвалі з   дзецьмі абрадавыя песні, прыпеўкі, расказвалі пра гісторыю свята.
Педагогі імкнуліся стварыць атмасферу сапраўдных Калядаў ва ўсёй установе адукацыі. Пераапрануўшыся ў калядоўшчыкаў, яны заходзілі ў кожную групу. Вітаючы маленькіх гаспадароў, зычылі здароўя і дабрабыту. А дзеці разам з выхавацелямі частавалі гасцей рознымі прысмакамі.
Хлопчыкі і дзяўчынкі былі не толькі гледачамі, але і ўдзельнікамі фальклорнай гульні. IMG_3735_Вадзілі з калядоўшчыкамі  карагоды, спявалі, праслаўляючы Каляду. Як адзначыла Святлана Панушкіна, загадчыца дзіцячага сада №1, падобныя мерапрыемствы  далучаюць дашкольнікаў да беларускай культуры, што з’яўляецца неад’емнай часткай патрыятычнага выхавання.
Прыемным дапаўненнем да свята стала падрыхтаванае педагогамі тэатралізаванае прадстаўленне «Каляда», якое прайшло ў актавай зале ўстановы.

Ала ЯКАЎЛЕВА.
Фота Андрэя МУРАШЭВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *