Ездзіць акуратней не сталі

02-09-2013-21-22-24-dpsЛетась на тэрыторыі Сенненскага раёна адбылося 13 дарожна-транспартных здарэнняў, што на 2 менш, чым у 2012 годзе. У выніку аварый 3 чалавекі загінула, 13 атрымалі цяжкія цялесныя пашкоджанні.
Асноўнымі прычынамі ДТЗ сталі перавышэнне хуткасці, кіраванне транспартам у стане алкагольнага ап’янення, а таксама знаходжанне на праезнай частцы нецвярозых пешаходаў.
Як адзначыў Віктар Наваковіч, начальнік АДАІ Сенненскага РАУС, у 2013-м годзе супрацоўнікамі дзяржаўтаінспекцыі выяўлены 3224 парушэнні правілаў дарожнага руху, што на 341 больш у параўнанні з 2012 годам. Затрыманы 153 вадзіцеля (на 11 больш, чым у 2012 годзе), якія знаходзіліся за рулём у стане алкагольнага ап’янення. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 579 пешаходаў, летась гэта лічба была значна меншай — 407. Выяўлена 305 (-41) фактаў парушэння хуткаснага рэжыму.

Ала ЯКАЎЛЕВА.