Запрашаюць лыжня і каток

n6s1З прыходам сапраўднай зімы сенненцы пачалі актыўна адпачываць на свежым паветры.

Аматары пакатацца на лыжах і санках звычайна ідуць у Парк 40-годдзя Перамогі, дзе наладжаны пракат лыж. На вуліцы Перамогі, дзе заліты каток, на пракат можна ўзяць канькі.
У выхадныя дні пункты выдачы лыж і канькоў працуюць з 11.00 да 20.00, у буднія дні лыжы можна ўзяць з 17.00 да 20.00, канькі — з 15.00 да 20.00. Кошт пракату за гадзіну складае 12 тысяч рублёў.
Дзейнічае каток і пры Машчонскай школе. Рэжым працы з 8.00 да 22.00. Канькі на пракат каштуюць 10 тысяч рублёў.

Ірына ГАРБАЧОВА.