Учора студэнт, сёння — галоўны спецыяліст

IMG_3426_Дзмітрый Каляда са жніўня мінулага года працуе ў КУСГП імя Гараўца. Ураджэнец  Смальян Аршанскага раёна на Сенненшчыну трапіў па размеркаванні пасля заканчэння Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі.

Адразу быў назначаны на пасаду галоўнага эканаміста. У гаспадарцы працай маладога чалавека задаволены. «Талковы хлопец, мэтанакіраваны, ініцыятыўны і адказны спецыяліст, — адзначае намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Алена Вікторчык. — А засвоіць усе тонкасці эканамічнай справы на практыцы, маладому чалавеку дапамагаюць вопытныя работнікі бухгалтэрыі сельгаспрадпрыемства.»

Наш кар.
На здымку: Дзмітрый Каляда, галоўны эканаміст КУСГП імя Гараўца.