2013 — галоўныя даты, падзеі па версіі «ГС»

    Пайшоў у гісторыю 2013-й год. Прапануем зірнуць на яго вачыма Ларысы Мукамолавай, узгадаць самыя значныя навіны  года, пра якія расказвала на сваіх старонках раённая газета «Голас Сенненшчыны».
    Асабліва шмат летась было зроблена па добраўпарадкаванні Сянна. Завершана рэканструкцыя прывакзальнай плошчы. Райцэнтр папрыгажэў не толькі ў сваёй цэнтральнай частцы, заасфальтаваны многія вуліцы і завулкі ў іншых месцах, пачаўся рамонт многіх сацыяльных аб’ектаў.

   Студзень.
Школе №1 г. Сянно споўнілася 145 гадоў.
    Люты.
Ганаровае званне «Чалавек года Віцебшчыны — 2012» прысвоена Андрэю Казлову, начальніку Сенненскага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, і Тамары Смірновай, дырэктару дзяржаўнай установы «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання Сенненскага раёна».
Сенненская школа-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, прыняла ўдзел у 9-ай Міжнароднай спецыялізаванай выставе «Свет дзяцінства — 2013», што праходзіла ў Нацыянальным выставачным цэнтры «БелЭкспа».
Прайшлі ўрачыстасці з нагоды 95-годдзя з дня нараджэння віднага палітычнага і дзяржаўнага дзеяча Беларусі Пятра Машэрава.
Сакавік.
У г.п. Багушэўск адкрылася аддзяленне сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі пенсіянераў і інвалідаў ТЦСАН Сенненскага раёна.
Красавік.
Кіраўнік гурткоў аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў Сенненскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Вольга Мікалаева стала лаўрэатам рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года-2012» у намінацыі «За жаночую мужнасць».
Сенненская школа-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, сустракала ўдзельнікаў рэспубліканскага семінара «Выхаванне грамадзяніна, працаўніка, сем’яніна ва ўмовах інтэрнатнай установы». Установа не выпадкова абрана пляцоўкай для семінара. На базе Сенненскай школы-інтэрната рэалізуецца інавацыйны праект па сацыялізацыі выпускнікоў інтэрнатаў, які прадугледжвае не толькі атрыманне імі агульнай сярэдняй адукацыі, але і прафесійнай падрыхтоўкі.
Сенненскі раён з дзелавым візітам наведала дэлегацыя з Кыргызстана ў складзе супрацоўнікаў Швейцарскага Чырвонага Крыжа, прадстаўніцтва якога дзейнічае на тэрыторыі гэтай дзяржавы, і Міністэрства аховы здароўя краіны. Госці пазнаёміліся з работай міні-праектаў Чырвонага Крыжа, якія дзейнічаюць на Сенненшчыне.
Май.
Рэдакцыя раённай газеты «Голас Сенненшчыны» святкавала  95-гадовы юбілей з дня выхаду першага нумара. І ўвесь гэты час газета інфармавала, аналізавала падзеі, што адбываюцца ў рэгіёне і краіне.
Па выніках абласнога конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі на прэмію імя Ф.Скарыны ў намінацыі «Лепшая раённая газета» калектыў установы адзначаны дыпломам імя Ф.Скарыны і грашовай прэміяй за трэцяе месца.
95-гадовы юбілей адзначыла і Сенненская раённая бібліятэка.
Чэрвень.
У Багушэўскім лясгасе пабываў намеснік міністра лясной гаспадаркі Фёдар Лісіца, які ўзначаліў групу дырэктараў лясгасаў, кіраўнікоў абласных аб’яднанняў, запрошаных для ўдзелу ў рабоце калегіі Міністэрства. Госці пазнаёміліся з вытворчай дзейнасцю лясгаса.
Сенненскаму ДРБУ-146 споўнілася 50 гадоў.
У Парку Трох Герояў устаноўлены бронетранспарцёр у гонар сенненцаў, якія прымалі ўдзел у войнах за межамі краіны.
У Багушэўску пачала працаваць перасоўная заправачная станцыя.
Ліпень.
Аддзел унутраных спраў Сенненскага райвыканкама адзначыў 95-годдзе з дня ўтварэння.
Жнівень.
З’явілася памятная дошка на доме №2 па вул. Дзяржынскага ў Багушэўску — знак у гонар Аляксандра Марфіцкага, палкоўніка ваенна-паветраных сіл, лётчыка-снайпера, які ў 2009 годзе загінуў у польскім горадзе Радаме пры выкананні паказальных палётаў на міжнародным авіяшоу.
Па выніках абласнога агляду-конкурсу «Інавацыі ў працы бібліятэк 2013 года» ў намінацыі «Цэнтральныя бібліятэкі» Сенненская цэнтральная раённая бібліятэка атрымала дыплом пераможцы.
 Верасень.
У Багушэўску адкрылася прыватнае ўнітарнае прадпрыемства «Прыватнае мастацтва прыгажосці».
Кастрычнік.
Сенненскі філіял абласнога ўнітарнага прадпрыемства па забеспячэнні палівам «Віцебскаблпаліва» адзначыў сваё 40-годдзе.
У ААТ «Бяленева» здадзена ў эксплуатацыю першая чарга малочнатаварнай фермы «Забараўе».
 Лістапад.
У Багушэўскім доме-інтэрнаце для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця прайшла міжнародная практычная канферэнцыя, дзе абмяркоўваліся вынікі сумеснага беларуска-шведскага праекта «Сацыяльная інтэграцыя дзяцей і маладых людзей з абмежаваннямі ў Віцебскай вобласці».
У рэканструяваным будынку,што знаходзіцца на прывакзальнай плошчы пачала працаваць «Кафейня».
Снежань.
Дадзены старт выбарчай кампаніі ў мясцовыя саветы дэпутатаў 27 склікання.