Памочнікі з Віцебска

На дапамогу земляробам грамадскіх сельгасарганізацый Сенненшчыны прыехалі віцябчане  — традыцыйна гэта навучэнцы  дзяржаўнага тэхналагічнага каледжа. Сёлета іх прынялі ў РУП «Дружбінец»  і СВК «Бяленева». У Нямойце 25 маладых людзей заняты  пераважна на ўборцы кармавых буракоў і агародніны. У Бяленеве 58 чалавек працуюць на ўборцы і дапрацоўцы бульбы.