Шчасце, калі ўсе дома

n1-s5-11Для Вікторыі Анціпенка, жыхаркі вёскі Калянькі Багушэўскага сельсавета, гэты Новы год стане самым незабыўным у жыцці. Яна сустракала яго разам са сваімі дзецьмі. Іх вярнулі маладой жанчыне ў канцы снежня.

Разам з прадстаўнікамі мясцовай улады, аддзела ўнутраных спраў, школ, царквы, аддзялення сацыяльнай адаптацыі, рэабілітацыі і дзённага знаходжання для людзей сталага ўзросту Сенненскага ТЦСАН мы наведаліся ў госці да Вікторыі паглядзець, як абуладкавалася маладая сям’я. Невялікая хатка сустрэла лагодным пячным цяплом, чысцінёй. Гаспадыня прыветліва запрасіла ўсіх у залу. Дзевяцімесячны Жэнька, седзячы на руках у матулі, шчодра адорваў усмешкамі незнаёмых яму дарослых людзей. Малое быццам разумела, без іх удзелу не было б шчаслівага канца ў гэтай гісторыі. Старэйшы Максімка (яму два з паловай гады) тым часам мірна пасапваў на канапе. Нават госці не перашкодзілі здароваму дзіцячаму сну.
Псіхолагі кажуць, са сталеннем чалавек забывае тое, што адбывалася з ім да трох гадоў. Хочацца спадзявацца, што малюнкі жыцця з п’янай маці, а затым у дзіцячым доме таксама не адаб’юцца ў памяці гэтых бялявых хлопчыкаў. Але гэтага ніколі не забудзе сама Віка. Зараз толькі ад яе залежыць, вернецца гэты кашмар ці не.
Тады, 6 месяцаў назад, яна сама ледзьве не ў рукі аддавала сваіх сыночкаў прадстаўнікам апекі: «Маўляў, забірайце іх». Кажа, не верыла, што гэта можа быць назаўсёды. Думала, падлечаць у бальніцы і вернуць праз тыдзень. Але дні ішлі, дзяцей змясцілі ў Віцебскі дзіцячы дом. А неўзабаве паведамілі — дзяцей хочуць змясціць у прыёмныя сем’і. Гэта стала для яе цяжкім выпрабаваннем. Страх страціць сваіх крывіначак  прымусіў Вікторыю пачаць жыццё з новага ліста. Жанчына здолела закадзіравацца, адмовілася ад былой кампаніі. Неяк пры выпадковай сустрэчы з «сябрукамі» па бутэльцы яна цвёрда прамовіла: «Мне з вамі рабіць няма чаго!» Але гэтага аказалася мала. Каб вярнуць дзяцей, ёй трэба было выканаць шэраг умоў. У першую чаргу ўладкавацца на працу, прывесці ў парадак жыллё. Зрабіць гэта за шэсць месяцаў і ў адзіночку чалавеку, які воляй лёсу аказаўся на сацыяльным дне, практычна немагчыма. На дапамогу маладой жанчыне прыйшлі супрацоўнікі аддзялення сацыяльнай адаптацыі, рэабілітацыі і дзённага знаходжання для людзей сталага ўзросту Сенненскага ТЦСАН. Яны ўзялі над Вікторыяй і яшчэ некалькімі гора-матулямі шэфства.  Загадчыца аддзялення Галіна Секачова і яе калегі паспрыялі ўладкаванню Вікі на працу швачкай у КУПБА «Прэстыж». Між іншым у жанчыны да швейнай справы аказаліся неблагія здольнасці. Дапамаглі зрабіць рамонт у доме. Мала хто, нават сярод супрацоўнікаў зацікаўленых службаў, верыў у здольнасць і імкненне Вікторыі пабароць «зялёнага змія». Тым не менш ёй і яе шэфам ішлі насустрач. Нават у час нашага візіту былі дастаўлены каробкі з посудам, дзіцячымі рэчамі. Іх сабралі жыхары гарпасёлка ў час акцый «Падзяліся цеплынёй душы сваёй», «Цацка». Вучань 4-га класа Багушэўскай сярэдняй школы №1 Кірыл Анкудовіч асабіста перадаў маладой маці сабраныя ім цацкі. А прыхажанка праваслаўнай царквы святых Пятра і Паўла Раіса Мацюшкіна прачытала верш уласнага сачынення, прысвечаны Вікторыі.
Сёння маці дваіх дзяцей не перастае дзякаваць сваім добраахвотным памочнікам за тое, што далі магчымасць паверыць у сябе, устаць на ногі, не спасаваць перад цяжкасцямі. Праўда, прызнаецца Галіна Секачова, у гэтым істотная заслуга і самой Вікторыі. Цяпер яна вучыцца жыць самастойна, размяркоўваць сямейны бюджэт, весці хатнюю гаспадарку, клапаціцца аб дзецях. Чакаць падтрымкі з боку родных не прыходзіцца. З дзяцінства Вікторыя была прадастаўлена сама сабе. Маці таксама злоўжывала алкаголем, у бацькі даўно іншая сям’я. Бацькоўская абыякавасць і прывяла Віку на слізкі шлях. Але яна змагла саступіць з яго і сёння дапамагае зрабіць гэта такім жа жанчынам, як і сама.
Вікторыя — вельмі душэўны чалавек, кажа дырэктар Багушэўскага аддзялення. Усе шэсць месяцаў жанчына ледзь не кожныя выхадныя выбіралася ў Віцебск, каб навясціць сыночкаў. У дзіцячым доме пацвердзілі, такую ўвагу з боку біялагічнай маці тут бачылі ўпершыню. Сваімі ўражаннямі Віка пасля абавязкова дзялілася з супрацоўнікамі аддзялення. Да ўсіх парад яна старалася прыслухвацца.
Добрыя характарыстыкі, у тым ліку і з месца працы, дапамаглі паскорыць вяртанне дзяцей у родную сям’ю. На маё пытанне, ці зможа яна ўтрымаць сваё сямейнае шчасце, сама Вікторыя і яе добрыя анёлы-ахоўнікі з аддзялення даюць станоўчы адказ.
— Я зведала, як лёгка скаціцца ўніз і як цяжка пасля вярнуцца да нармальнага жыцця.

Вольга БАНДАРЭВІЧ.
На здымку: Вікторыя Анціпенка з сыночкамі.
Фота Андрэя МУРАШЭВІЧА.

Шчасце, калі ўсе дома: 8 комментариев

  • Пятница, 10 янв., 2014 в 18:54
    Permalink

    «Вугаль 4-га класа Багушэўскай сярэдняй школы №1 Кірыл Анкудовіч»
    Если ребенок афробеларус, это еще не значит что можно вешать на него ярлыки нигер, черномазый, вугал, галавешка. Нельзя так.
    История Виктории очень интересная, спасибо, только почему ее муж и отец детишек у вас выпал из повествования?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ
    • Суббота, 11 янв., 2014 в 09:45
      Permalink

      Опечатка исправлена

      Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

      Ответ
  • Воскресенье, 12 янв., 2014 в 16:48
    Permalink

    Кажется это второй случай возвращения детей исправившимся мамам…молодцы что одумались,только зачем на весь район печатать настоящие имена и фамилии оступившихся родителей ?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ
    • Воскресенье, 12 янв., 2014 в 18:45
      Permalink

      Так она исправилась, такой репортаж своего рода благодарность и мотивация для Виктории и в дальнейшем. Что здесь плохого? Если не указывать настоящие имена и фамилии людей, ставших на путь исправления, тогда и с доски почета нужно убрать имена и фамилии, и черные прямоугольники на глаза.

      Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

      Ответ
      • Воскресенье, 12 янв., 2014 в 22:44
        Permalink

        При чЁм тут доска почёта ? Это другой контингент,хотя никто не застрахован…

        Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    • Понедельник, 3 фев., 2014 в 16:04
      Permalink

      а что бы им было немного стыдно……вот именно за то ч то они оступились вдруг нечаянно,и что бы остальные читали и боялись так оступиться!!!

      Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

      Ответ
      • Среда, 5 фев., 2014 в 22:24
        Permalink

        В Витебске женское ЛТП на 300 планируется расширить до 1500 мест и что-то ни кому не стыдно,а только печально…

        Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

      • Понедельник, 10 фев., 2014 в 11:53
        Permalink

        знаете Сергей тот кто в ЛТП….мне их даже не жалко они сами выбрали себе такой путь ,а вы говорите про какую то стыдно,кому стыдно тот исправляется, я думаю больше нужно писать…и писать по всюду про такие темы!!!!

        Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *