Зрабілі цуда

n2-1101Новы год — свята ў першую чаргу для дзяцей. Тыя маленькія жыхары раёна, каму давялося яго сустракаць на бальнічным ложку, не засталіся без увагі і навагодняга цуда.

У апошні дзень 2013 года да хлопчыкаў і дзяўчынак, якія знаходзіліся на лячэнні ў дзіцячым аддзяленні цэнтральнай раённай бальніцы, завіталі Дзед Мароз са Снягуркай, Снегавікі, Баба Яга і Мядзведзь. Павіншавалі дзяцей і іх бацькоў, пажадалі ім здароўя і ўручылі салодкія падарункі старшыня райвыканкама Віктар Цапота, яго намеснік Зоя Фаміна, галоўны ўрач Сенненскай ЦРБ Ігар Мізаўцоў. Канцылярскія прылады, альбомы, мяккія цацкі маленькія пацыенты і дзіцячае аддзяленне бальніцы атрымалі ад валанцёраў раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «БРСМ». Дарэчы, яго члены, вучні сенненскай другой школы, разам з супрацоўнікамі раённага ДК і выступілі ў ролях казачных герояў. Навагоднія вершы, якія са стараннем расказвалі дзеці, упрыгожылі навагодняе свята.

Ірына ГАРБАЧОВА.
Фота Андрэя МУРАШЭВІЧА.