З Новым годам!

Паважаныя сенненцы!

   735840 Яшчэ адзін год адышоў у гісторыю.
Выказваю сардэчную ўдзячнасць усім, хто незалежна ад таго, дзе ён працаваў, хто ён: пенсіянер ці малады спецыяліст, кіраўнік прадпрыемства, мужчына ці жанчына прыкладваў намаганні для развіцця рэгіёна і ўсёй краіны.
Надыходзячы год абяцае быць не менш насычаным. У 2014 годзе пройдуць выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь 27-га склікання. Будзе адзначацца 70-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Нас чакае напружаная праца на палях і фермах, на прамысловых прадпрыемствах, у сферы абслугоўвання. А таму, як ніколі, спатрэбяцца шырокія веды, моцная энергія, творчы падыход і напружаная праца кожнага з нас. Толькі тады кожнаму гарантавана павышэнне ўзроўню жыцця.
Дарагія сябры! Новы год мы заўсёды сустракаем з самымі светлымі пачуццямі і добрымі надзеямі. Няхай жа надыходзячы год стане годам жаданых перамен, новых дасягненняў і перамог, напоўніць ваш дом шчасцем і пачуццём упэўненасці ў будучыні.
З Новым годам і Раством Хрыстовым!

Віктар ЦАПОТА,
старшыня раённага
выканаўчага камітэта.

Дарагія сенненцы!

    Вось ужо зусім хутка мы развіталіся з 2013 годам. Кожны дзень адыходзячага года — гэта добрыя справы нашых людзей. Падводзячы вынікі, выказваем словы шчырай удзячнасці ўсім, хто працаваў на сельскай ніве і на вытворчасці, у будаўніцтве і прадпрымальніцтве, у адукацыі і навуцы, культуры, ахове здароўя, іншых галінах народнай гаспадаркі.
Хай усе дасягненні і добрыя пачынанні адыходзячага года знойдуць годны працяг у надыходзячым 2014 годзе.
Ад усёй душы жадаем вам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, асабістага шчасця, сямейнай цеплыні і ўтульнасці, невычэрпнай энергіі, аптымізму, радасці і поспеху.
З Новым годам і Нараджэннем Хрыстовым!

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

Паважаныя жыхары Сенненскага раёна!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні
з надыходзячым Новым годам і Калядамі.

    Адыходзячы год стаў чарговым этапам у справе ўмацавання суверэнітэту роднай Беларусі. І ў гэтым — доля вашай працы, ваш асабісты ўклад, заснаваны на глыбокім прафесіяналізме, актыўнай грамадзянскай пазіцыі.
Няхай жа 2014 год будзе для нашай Радзімы годам развіцця і росквіту, а для вас і вашых блізкіх — часам паспяховых пачынанняў і новых перамог.
Ад усёй душы жадаю вам здзяйснення вашых планаў і мар.
Дабрабыту і шчасця вашаму дому!

Аляксандр Папкоў,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.