Адбылося арганізацыйнае пасяджэнне

gerbflag1Сенненская раённая выбарчая камісія па выбарах дэпутатаў раённага Савета 27 склікання правяла арганізацыйнае пасяджэнне. Старшынёй камісіі выбрана Алена Дзергачова, намеснікам — Сяргей Фарэйтараў, сакратаром — Алена Мяцеліца.
На падставе рашэння райвыканкама камісія прыняла сваё рашэнне аб утварэнні выбарчых акруг. Іх колькасць у параўнанні з мінулымі выбарамі засталася ранейшай. А вось межы некалькі змяніліся.
Зацверджаны рэжым работы. Сенненская раённая выбарчая камісія па выбарах дэпутатаў Сенненскага раённага Савета дэпутатаў 27 склікання працуе: панядзелак-пятніца: з 10.00 да 19.00, перапынак — з 14.00 да 15.00; субота — з 10.00 да 14.00; нядзеля — выхадны.

Ул. інф.