З піратэхнікай не жартуюць

2013_piroАматарам піратэхнічных эфектаў пагражае штраф ад 2 да 30 базавых велічынь альбо адміністрацыйны арышт за феерверк у людным месцы, паведаміў Сяргей Трыбуль, старшы ўчастковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх Сенненскага РАУС.

Рэалізацыя піратэхнікі ў непрадугледжаных для гэтага месцах можа абярнуцца для прадаўца папярэджаннем ці штрафам да 3 базавых велічынь. Нелегальны продаж цягне за сабой пакаранне ў выглядзе 10-50 базавых для фізічных асоб і 10-200 — з канфіскацыяй тавара — для індывідуальных прадпрымальнікаў. Юрыдычнай асобе давядзецца заплаціць да 500 базавых велічынь.
Калі ж з піратэхнікай затрымаюць дзіця, якому яшчэ не споўнілася 14 гадоў, адказваць будуць яго бацькі па арт. 9.4 КаАП РБ (невыкананне абавязкаў па выхаванні дзяцей), за што прадугледжаны штраф да 20 базавых. Сам непаўналетні віноўнік пры гэтым можа быць пастаўлены на ўлік у інспекцыі па справах непаўналетніх.

 Ала ЯКАЎЛЕВА.