Мяняем малюнак на падарунак

13-12-1«Дары дабро — стань Дзедам Марозам». Пад такой назвай з 10 снежня праходзіць навагодняя дабрачынная акцыя, арганізаваная па ініцыятыве раённага спажывецкага таварыства.

На ёлках у гандлёвых аб’ектах «Дзіцячы свет», «Універмаг», якія рэалізуюць тавары дзіцячага асартыменту, размешчаны малюнкі выхаванцаў ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр г.Сянно» і ДУА «Сенненская школа-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў». Любы пакупнік можа выбраць малюнак, які яму спадабаўся, набыць у гэтым жа магазіне падарунак і перадаць яго дзіцяці — аўтару малюнка.

 Наш кар.
Фота Андрэя МУРАШЭВІЧА.