РАУС інфармуе

zakonВыпаў з балкона
Жыхар вёскі Машканы трапіў у абласную бальніцу з закрытай чэрапна-мазгавой траўмай, страсеннем галаўнога мозга, закрытай траўмай жывата, траўматычным закрытым пераломам скулавой косці.
Цялесныя пашкоджанні наш зямляк атрымаў знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення. Апоўначы ён выйшаў на балкон  уласнай кватэры выкурыць цыгарэту, абапёрся на агароджу і страціў раўнавагу, пасля чаго выпаў з трэцяга паверха.

Садзіў сад
А выкапаў тры снарады часоў Вялікай Айчыннай вайны.
Такую вось знаходку на прысядзібным участку дачнага дома ў вёсцы Навасёлкі адкапаў жыхар Новалукомля.
Пра гэта ён паведаміў у РАУС.

Нас не дагоніш?
Супраць непрацуючага жыхара вёскі Ског узбуджана справа на падставе ч. 1 арт.214 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Вечарам ён вырашыў пакатацца на аўтамабілі і сагнаў легкавік ДЛГУ «Багушэўскі лясгас», які знаходзіўся каля дома № 27 у вёсцы Ског.

       Наш кар.