Выдана прадпісанне

P1200533_Спецыялісты раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя правялі маніторынг дрэваапрацоўчых аб’ектаў Сенненскага раёна.

На тэрыторыі раёна дзейнічаюць шэсць прадпрыемстваў, якія займаюцца распілоўкай лесу, вырабам піламатэрыялаў: бруса, штыкетніка і інш. У першую чаргу правяраючых цікавілаі ўтрыманне  вытворчых тэрыторый, як вядзецца ўборка драўняных адходаў, месцаў захоўвання лесаматэрыялаў.
У ПУП «Аскадрэў» (Студзёнкаўскі сельсавет) і на Багушэўскім участку ААТ P1200542_«Віцебскдрэў» сур’ёзных хібаў эколагі не выявілі. А вось у ААТ «Сен-ТОВ» (кар’ер Дубнякі) парушылі Закон Рэспублікі Беларусь «Аб абыходжанні з адходамі». Апілкамі, абрэзкамі забруджана значная тэрыторыя таварыства. Згодна з прадпісаннем яны павінны быць ліквідаваныя да 1 студзеня. Кіраўніцтва ПВГУП «Борнас» атрымала пакуль вусныя папярэджанні за знаходжанне на тэрыторыі прадпрыемства металалому.

Ірына ГАРБАЧОВА.
    НА ЗДЫМКАХ:  А. Якубовіч, начальнік інспекцыі прыродных рэсурсаў
і аховы навакольнага асяроддзя (у цэнтры), у час візіту ў ААТ «Сен-ТОВ»;
металалом на тэрыторыі ПВГУП «Борнас».