“Раёнка” — выданне ХХІ стагоддзя

“Раёнкі” павінны стаць выданнямі XXI стагоддзя. Аб гэтым заявіў міністр інфармацыі Беларусі Алег Праляскоўскі.
Ацэнку цяперашняму ўзроўню развіцця газет даў кіраўнік дзяржавы. Ёсць элемент таго, што газеты спрабуюць абыходзіць мясцовыя праблемы, неаб’ектыўна ацэньваючы дзейнасць уласнага кіраўніцтва. Таму вялікі зачын для развіцця раённых газет існуе», — сказаў ён.
Раённыя газеты маюць вялікі крэдыт даверу ў чытачоў. Па рэйтынгу яны прайграюць толькі галоўнай газеце краіны. Гэта правільна і справядліва, лічыць Алег Праляскоўскі. Патрэбнасць у мясцовай інфармацыі вельмі высокая.
Сучасная газета непараўнальная з “раёнкай”, якая існавала 5 гадоў таму. Яе адрозніваюць і колер, і вёрстка, і дызайн, хоць, на жаль, гэта ўласціва не ўсім рэгіянальным выданням. Сёння важна, каб рэгіянальныя газеты актыўна прысутнічалі ў Інтэрнэце, мелі свае сайты або хоць старонкі на сайтах аблвыканкамаў. «Мы будзем дабівацца, каб раённыя газеты сталі газетамі XXI стагоддзя. У іх вялікі крэдыт даверу, яго трэба адпрацоўваць», — падкрэсліў міністр.
БелТА.