«Прырода і фантазія»

раённы краязнаўчы музейАднайменны клуб майстроў з Мінска 20 лістапада прэзентуе выставу работ дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў Сенненскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі.
Сваю гісторыю клуб вядзе з канца 60-х гадоў мінулага стагоддзя. Ён быў створаны як секцыя пры доме Прыроды, што знаходзіцца ў Траецкім прадмесці. Суполка аб’ядноўвае людзей самых розных прафесій. У яе складзе як прафесійныя мастакі, так і творцы-аматары. Да слова, членам аб’яднання была вядомая беларуская актрыса Стэфанія Станюта.
Выстава работ членаў клуба ладзіліся і па-за межамі Беларусі — у Маскве, Германіі. Гэтай восенню яны прайшлі ў шэрагу гарадоў Віцебскай вобласці.
Да ўвагі сенненцаў прадстаўлены работы, выкананыя ў розных тэхніках: жывапіс, караняпластыка, фларыстыка, піраграфія (на паверхню драўніны, фанеры, паперы, пластмасы, скуры або тканіны гарачай іголкай наносіцца малюнак), тапаліны дызайн (карціны, выкананыя з тапалінага пуху) і шмат іншага.

Вольга БАНДАРЭВІЧ.