Зачарованая хлебам

IMG_0336_У ААТ «Сенненскі райаграсэрвіс» працуе 9 маладых спецыялістаў. Сярод іх — Хрысціна Рукаль, аграном-насеннявод.

Два гады таму дзяўчына скончыла Лужаснянскі дзяржаўны аграрны каледж. За час работы ў акцыянерным таварыстве паспела на практыцы замацаваць атрыманыя веды і паступіць на завочнае аддзяленне аграбіялагічнага факультэта Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі.
Аналізуючы пройдзены працоўны шлях, Хрысціна лічыць, што самым складаным для яе была і застаецца работа з людзьмі. Вызначылася дзяўчына і з прыярытэтамі вытворчымі — падрыхтоўка насення высокіх рэпрадукцый немагчыма без строгага выканання ўсіх тэхналагічных патрабаванняў.
Дзяўчына атрымала пакой у адным з інтэрнатаў райцэнтра. Але ў вольны ад працы час спяшаецца ў родную вёску, дзе жыве яе бацька. Кожнае лета ён працуе аператарам сушыльнага комплексу ў ПП «Дружбінец». «У дзяцінстве я часта бегала да яго на ток. Вялізныя горы зерня, пах высушанага хлеба зачароўвалі і ў рэшце-рэшт вызначылі мой прафесійны выбар», — лічыць сёння Хрысціна Рукаль (на здымку).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *