З’яднала імя земляка

IMG_5750_Працягам сяброўства машканскіх вучняў са студэнтамі ВДУ імя П.М.Машэрава стала іх нядаўняя сустрэча. Госці з Віцебска завіталі ў школу разам са старшым выкладчыкам кафедры фізічнай культуры і спорту Андрэем Серабраковым.

Як і заўсёды, госці спачатку наведалі школьны музей баявой і працоўнай славы, дзе іх чакалі члены гуртка «Памяць» разам з дырэктарам школы Аляксандрам  Бяляцкім. У час экскурсіі наведвальнікаў асабліва зацікавіла экспазіцыя, прысвечаная Пятру Машэраву, бо яго імя звязвае нашы ўстановы адукацыі.
Потым у спартзале прайшла традыцыйная гульня ў валейбол. Перад яе пачаткам сябры абмяняліся сувенірамі. Кіраўнік нашай навучальнай установы з задавальненнем прымерыў спартыўную куртку з лагатыпамі ўніверсітэта. Госці таксама атрымалі падарунак. Закончылася гульня з лікам 22:25, пераможцамі сталі нашы старэйшыя сябры.
Але, нягледзячы на гэта, ад сустрэчы засталіся самыя прыемныя ўражанні, бо студэнты ВДУ сталі нашымі сапраўднымі сябрамі і заўжды жаданымі гасцямі.

    Анна Бурштын,
вучаніца 10 класа Машканскай ДССШ,
член гуртка «Голас юнага краязнаўца».
    На здымку: перад сяброўскай сустрэчай па валейболе.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *