Дзяжурны рэпарцёр (№89)

 tel_doveriyaДа канца тыдня ўстановяць
Жыхар вёскі Розмыслава Нямойтаўскага сельсавета Леанід Аўчынка задаецца пытаннем, куды і навошта дарожнікі забралі прыпыначны павільён. Людзі, а галоўнае, дзеці, вымушаны чакаць аўтобус, стоячы на пранізлівым ветры ды пад восеньскім дажджом. Дарэчы, на мінулым тыдні такі ж зварот паступіў на «Дзяжурны рэпарцёр» і ад вяскоўцаў з Дамашэва.
Тады дырэктар ДРБУ-146 адказаў, што павільёны забралі на рамонт. Аднак, па словах жыхароў згаданых населеных пунктаў, яны былі новыя.
Праўда, Дзмітрый Аленчанка паабяцаў, што да канца гэтага тыдня адрамантаваныя павільёны будуць устаноўлены.
Едзе 4 месяцы
У другі раз звяртаецца ў рубрыку і Уладзімір Вараб’ёў з аграгарадка Полымя Беліцкага сельсавета. Яшчэ ў ліпені мужчына цікавіўся, чаму перастаў прыязджаць зубны ўрач. Намеснік галоўнага ўрача УЗ «Сенненская ЦРБ» Марына Сапяжынская тады абяцала, што ў жніўні спецыяліст будзе весці прыём у Беліцкай амбулаторыі. Але на двары лістапад, а ўрач усё яшчэ едзе.
На гэты раз Марына Аркадзьеўна растлумачыла, што паслугі стаматолага не вельмі запатрабаваны ў жыхароў населенага пункта, ды і наяўнае ў амбулаторыі абсталяванне не дазваляе праводзіць паўнацэннае лячэнне. Тым не менш яна запэўніла —спецыяліст  будзе перыядычна наведвацца ў аграгарадок і весці прыём.

Вольга БАНДАРЭВІЧ.

Дзяжурны рэпарцёр (№89): 2 комментария

  • Среда, 13 ноя., 2013 в 16:43
    Permalink

    Коль гора не идет к Магомету,то может быть уважаемый Владимир Воробьев сам приедет к горе? За четыре то месяца!Оно то,конечно,можна:демонтировать оборудование с зубного кабинета в ЦРБ,перевезти и установить его в Белице,осмотреть господина Воробьева,снова демонтировать и перевезти в ЦРБ,а то ведь за это время господин Синичкин из Сенно сити,не попав на прием к зубному врачу,потому как тот в Белице осматривает господина Воробьева,пренепременнейше позвонит в рубрику «Дежурный репортер»и потребует призвать к ответу виновных лиц!Ну и бардак в этой Сенненской ЦРБ!И когда уже все это закончится,в раз и навсегда!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ
    • Понедельник, 17 фев., 2014 в 10:06
      Permalink

      могу я Вам сказать Наталья что никогда!!!!!!!!!!!!!!!(дурдом это еще слабо сказано)))))………

      Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

      Ответ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *