Наваселлі ў сацыяльнай сферы

N10711    У Беларусі Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі адзначаецца як дзяржаўнае свята. Захоўваюцца іншыя традыцыі савецкага перыяду.

У Сянно мерапрыемствы з нагоды 7 лістапада сёлета пачаліся з мітынгу, арганізаванага раённай суполкай КПБ. Яе падтрымалі ветэранская і моладзевая грамадскія арганізацыі, прадстаўнікі некаторых працоўных калектываў, якія таксама прыйшлі на цэнтральную плошчу райцэнтра.  На мітынгу прысутнічала кіраўніцтва раённай выканаўчай і прадстаўнічай галін улады. Аратары гаварылі аб сваім бачанні ролі рэвалюцыі і Савецкага  Саюза ў сусветнай гісторыі, аб здабытых сацыяльных дасягненнях, якімі і зараз карыстаюцца наёмныя работнікі ўсяго свету. Былі ўскладзены кветкі, у тым ліку ад райвыканкама і райсавета, да бюстаў Леніна і Маркса, помнікаў, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Да свята была прымеркавана здача ў эксплуатацыю некалькіх сацыльназначных аб’ектаў. На іх адкрыццё завіталі Уладзімір Цярэнцьеў і Алег Мацкевіч, намеснікі старшыні аблвыканкама.
У цэнтральнай раённай бальніцы запрацавала аптэка № 297 г.Сянно 4 катэгорыі. Падобная ўстанова ў бальніцы аказвала паслугі доўгія гады, але была закрыта. З улікам колькасці насельніцтва ў раёне аптэк хапае. Тым не менш сенненцы не пагадзіліся з закрыццём установы ў бальніцы. І сталі звяртацца ў розныя інстанцыі. Пасля звароту на «прамую лінію», якую праводзіў Уладзімір Цярэнцьеў, пачаліся   будаўнічыя работы. У выніку, новая аптэка займае большую плошчу, мае сучасны дызайн.
Выступаючы ў час адкрыцця аптэкі старшыня райвыканкама Віктар Цапота нагадаў, што апошнім часам для аддзялення хуткай медыцынскай дапамогі Сенненскай ЦРБ атрыманы аўтамабіль, які абсталяваны спецыльнай апаратурай для медыцынскай дапамогі цяжкахворым коштам 685 млн рублёў; з дапамогай нідэрландскага фонду «Дзікія гусі», закуплены два аўтамабілі хуткай медыцынскай дапамогі коштам 263 млн рублёў; набыты апарат для абследавання  страўнікава-кішэчнага тракта і стаматалагічная ўстаноўка.
Будзе запатрабавана ў сенненцаў, у тым ліку дзякуючы высокай культуры абслугоўвання, і «Кафейня», якая пачала працаваць у рэканструяваным будынку, што знаходзіцца на прывакзальнай плошчы. У гэтым упэўнены Аляксандр Пуцята, дырэктар райспажыўтаварыства. У час адкрыцця ўстановы ён заўважыў, што «Кафейня» разлічана на сямейны адпачынак. Тут, ва ўтульнай зале, можна выпіць кубак кавы, гарбаты, паласавацца іншымі безалкагольнымі напоямі, з’есці марожанае, у тым ліку мяккае. Райспажыўтаварыства патраціла на новы аб’ект 240 млн рублёў, у тым ліку на новае абсталяванне —   50 млн. Праз некаторы час завершыцца рэканструкцыя другой паловы будынка. Тут  будзе зручна   праводзіць карпаратыўныя мерапрыемствы, вяселлі, іншыя сямейныя святы.N20711
Будынак гарманічна ўпісаўся ў рэканструяваную прывакзальную плошчу і будзе таксама працаваць на стварэнне прывабнага іміджу нашага горада. Райцэнтр папрыгажэў не толькі ў сваёй цэнтральнай частцы. Заасфальтаваны многія вуліцы і завулкі ў іншых месцах. Устаноўлены аўтобусныя прыпынкі на гарадскім маршруце.
Госці пабывалі і на іншых аб’ектах, здадзеных сёлета: у бальніцы азнаёміліся з цэнтральна-стэрылізацыйным аддзяленнем, у ДЮСШАР — з  залай, дзе трэнеруюцца аматары  грэка-рымскай барацьбы. Будаўнікі папрацавалі ўнутры будынка, абнавілі фасад, што немалаважна — добраўпарадкавалі прылягаючую тэрыторыю.
На ўсе гэтыя аб’екты выдаткаваны значныя сродкі з абласнога і раённага бюджэтаў, грошы, заробленыя на суботніках жыхарамі раёна. Новыя аб’екты сацыяльнай сферы дапамогуць павысіць якасць жыцця сенненцаў, палепшыць дэмаграфічную сітуацыю.

Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.
Фота аўтара.

Наваселлі ў сацыяльнай сферы: 7 комментариев

  • Пятница, 8 ноя., 2013 в 17:25
    Permalink

    Ай-Яяй.Открыли то,что было раньше и там же.ЗАЧЕМ БЫЛО ЗЫКРЫВАТЬ???

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ
    • Пятница, 8 ноя., 2013 в 19:49
      Permalink

      Нет Виктор, закрыли в хорошем месте, а открыли возле туалетов.

      Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

      Ответ
  • Суббота, 9 ноя., 2013 в 09:46
    Permalink

    Всего два метра,эх мечты мечты…А так хочется стать рядом,неправда ли Надежда Николаевна?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ
  • Воскресенье, 10 ноя., 2013 в 00:06
    Permalink

    Спасибо вам, товарищи, за новую бухаловку и «высокое качество» обслуживания, а почему в указаны только гарбата и кава? или ваши продавцы продают водочку «из-под прилавка»? А вот из внушительного ассортимента кофе на деле ваш «бармен» может приготовить на кофемашине только 1 вид, и налить в него сливки из коробочки? А мягкое мороженое это просто подтаявший брикет пломбира, видимо это сенненское ноу-хау) В общем сплошное разочарование, другого от нашего РАЙПО и не ожидал.
    P.S. семьям с маленькими детьми посещать это заведение в вечернее время крайне не рекомендую, дабы не травмировать их психику.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ
  • Воскресенье, 10 ноя., 2013 в 19:28
    Permalink

    Как все грустно…

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ
  • Пятница, 22 ноя., 2013 в 12:09
    Permalink

    А куда пропили бильярд?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ
    • Понедельник, 25 ноя., 2013 в 18:16
      Permalink

      В аптеку № 297 4 категории…

      Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

      Ответ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *