«Эўрыка» перамагла ў «Эрудыце»

 IMG_2224_ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Сянно імя З.І.Азгура» адбыўся асенні турнір інтэлектуальных гульняў «Эрудыт» Ён праводзіўся сярод навучэнцаў школ раёна, членаў ГА «БРСМ». Удзел у ім прынялі 15 каманд раённых устаноў адукацыі. Прымеркаваны турнір  да 95-годдзя з дня стварэння камсамола.

Падрыхтаваныя пытанні былі надзвычай цікавымі, разнастайнымі і, як прызналіся самі ўдзельнікі, складанымі, што ў поўнай меры дапамагло праявіць ім  кемлівасць, начытанасць і кругагляд. IMG_2219_
Нездарма падтрымлівалі і хваляваліся настаўнікі за сваіх вучняў. Так, на крок ад тройкі лідараў адсталі каманды дзвюх гарадскіх школ, Беліцкай, другой багушэўскай. Трэцяе месца заняла каманда «Пунцовыя ветразі» Машканскай ДССШ, другое —  каманда «Брыганціна» Ходцаўскай. Першае месца заваявалі юныя інтэлектуалы Какоўчынскай ДССШ — каманда «Эўрыка».
Наступны турнір адбудзецца на вясенніх канікулах.

Ірына ГАРБАЧОВА.
 НА ЗДЫМКАХ: каманда-пераможца; падчас турніру.