Інтэрнэт у нашым жыцці

Інтэрнэinternet02т — месца баўлення вольнага часу для большасці. На чым засяроджана ўвага ў сацыяльнай сетцы? Якую ролю ў вашым жыцці адыгрывае сеціва?  З гэтымі пытаннямі мы звярнуліся да маладых людзей Сенненшчыны.

 

Эльвіра Конышава, вучаніца другой сенненскай школы:XFr93p-hSGM
— Мая ўвага ў сацыяльнай сетцы  завострана на перапісцы з сябрамі, на абмеркаванні  актуальных праблем і дыскусійных пытанняў, на наведванні розных груп Вконтакте! Інтэрнэт не замінае мне рабіць дамашнія заданні, бо залежнасці ад сацыяльнай сеткі я не маю.

y_a29732f7Андрэй Бяляеў, супрацоўнік РАНС: — Большасць маладых людзей выкарыстоўвае інтэрнэт толькі для забавы, а не для самаразвіцця і інтэлектуальнага росту. Некаторыя «жывуць» у глабальнай сетцы:  усё, што адбываецца ў іх рэальным жыцці, яны спрабуюць перанесці ў жыццё віртуальнае: сотні фотаздымкаў, дзясяткі «крыклівых» статутаў, суткамі заняты камп’ютарнымі гульнямі. Сусветная павуціна заняла ў жыцці маладых людзей вельмі важнае месца, але нельга адназначна сказаць, што інтэрнэт — гэта добра або дрэнна. Усё залежыць ад таго, як яго выкарыстоўваць.

Вольга Максімовіч, маладая маці: X4msqGI-fAk— Вольнага часу ў мяне мала, бо ўся мая ўвага занята дзіцем. Калі з’яўляецца  магчымасць, то заходжу ў сацыяльную сетку.  Я, як правіла, цікаўлюся кулінарнымі рэцэптамі, люблю пачытаць вершы, ну і, вядома, інтэрнэт дапамагае ў зносінах.
Тое, як моладзь праводзіць свой вольны час, залежыць толькі ад яе запатрабаванняў, каштоўнасных арыенціраў і, што хаваць, матэрыяльнай забяспечанасці.

y_7b5bbcfdТаццяна Бельская, начальнік аддзялення паштовай сувязі в.Полымя: — У сацыяльным сеціве вяду актыўную перапіску, чытаю навіны.  Інтэрнэт — тое месца, дзе ўсе  роўныя, дзе можна знайсці любую для сябе інфармацыю, паглядзець любы фільм,  паслухаць музыку і г.д. Такая шматфункцыянальнасць сеткі прыцягвае кожнага маладога чалавека. У жыцці вясковай моладзі, насельнікаў невялікіх райцэнтраў, мне здаецца, інтэрнэт адыгрывае асабліва значную ролю.

Ірына ГАРБАЧОВА.