Карабец залацінак

bukva_k_small«ГС» прапануе да ўвагі чытачоў вытрымкі са «Слоўніка Сенненшчыны». У прыведзенай падборцы змешчаны самыя незвычайныя, адметныя словы і выразы сенненскай гаворкі. Працягваем літару К.

КАМУВАСТЫ — камлісты. Запруддзе.
КАМЯНІЦА — брукаванка. Каралі.
КАНАПАТКА — газоўка, газнічка; самаробная лямпа без шкла. Дольдзева.
КАНАПЕЛЬКІ — кураслеп. Каралевічы, Каралі, Багданава, Алексінічы.
КАНДАЛЫ — абутак на драўлянай падэшве. Цясішча.
КАНДАЛЬНІЦА — пра сварлівую жанчыну. Ульянавічы.
КАНЕЎНІК — знаўца, аматар коней. Сянно.
КАНТОПЛІ — пантофлі. Фасаўшчына.
КАНУРКА — карункі. Фасаўшчына, Дольдзева.
КАНЮХОЎСТВА — догляд коней. Жохава.
КАПАНІКІ, КОПАНІКІ — санкі, палазы якіх не гнутыя, а зробленыя з дрэва, выкапанага з коранем. Нямойта, Гарадзец.
КАПАЧКА — зусім, ніколькі. Міцюкова.
КАПАШНУЦЬ — нарабіць шкоды. Нямойта.
КАПІРЫШЧА — вельмі стары маленькі дом. Нямойта.
КАПНІЦА — пастка. Нямойта.
КАПЯК — курган, валатоўка. Малы Азярэцк.
КАРАБЕЦ — каробка, кошык. Чуцькі,  Багданава.
КАРАВАТЫ, КУРУВАТЫ — пакрыўлены, вузлаваты, з нарасцямі. Партызаны, Багданава.
КАРАВЫ — брудны. Каралевічы, Буй,  Леснікова.
КАРАНДАВАЦЬ — ганарыцца, задавацца. Чуцькі.
КАРАХВАШКА  — брычка, вазок на рысорах. Заазер’е, Сукрэмна.
КАРВАЦЬ, КАРАВАЦЬ — ложак. Чуцькі, Баравікі.
КАРГАЧОК — хлопчык невысокага росту. Партызаны.
КАРМОТА — кармленне. Гарадок.
КАРНАТЫШ —  каратыш. Багданава.
КАРНАЧЫК, КАРНАЧАК — каратыш. Партызаны.
КАРНЯСТЫ — караністы. Каралі.
КАРОЛЬКА — галоўны начальнік. Алексінічы.
КАРОЎЕ — статак кароў. Неўгадава.
КАРТЭЖНІК, КАРТЫЖНІК — карцёжнік. Пожанькі.
КАРЧАЧКОМ — сядзець сагнуўшыся, скурчыўшыся ад болю. Партызаны.
КАРЭШКА —  карга; старая, сагнутая жанчына. Чуцькі.
КАРЭЛЫ — брудны. Вялікі Азярэцк.
КАСА — селязёнка. Міцюкова.
КАСАР — касец. Леснікова.
КАСАТАР — гандляр. Нямойта.

Падрыхтавала Вольга БАНДАРЭВІЧ.