Папярэджаны — значыць, абаронены

vorПа статыстыцы, кватэрныя крадзяжы — найбольш частыя злачынствы і разам з тым цяжка раскрываемыя. Бо, здзяйсняючы крадзеж, злачынца, як правіла, не пакідае ні доказаў, ні сведак. Таму лепш прадухіліць узлом, чым у далейшым шукаць скрадзенае і тых, хто гэта здзейсніў.
 Па меркаваннях супрацоўнікаў Сенненскага Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь, дзейсным і правераным спосабам абароны жылля ад крадзяжоў з’яўляецца ахоўная сігналізацыя. Пра асноўныя аспекты ў гэтай сферы дзейнасці расказвае старшы інспектар-інжынер групы сродкаў і сістэм аховы Сенненскага аддзялення аховы, лейтэнант міліцыі Алег Дзяшкевіч.

— Алег Віктаравіч, колькі на сённяшні дзень Сенненскім аддзяленнем аховы складзена дагавораў на ахову жылля?
— Аб аказанні паслуг па ахове жылых дамоў і кватэр складзена 124 дагаворы. За дзесяць месяцаў гэтага года пад ахову прынята 14 жылых памяшканняў.
— Раскажыце пра тэхнічныя навінкі.
— З развіццём новых тэхналогій РУП «Белтэлеком» укараняе оптавалаконныя лініі сувязі. Сёння мы маем магчымасць ахоўваць кватэры, падключаныя па оптавалакну, а не толькі па традыцыйных медных лініях, а гэтак жа па каналах радыё і GSM-сувязі. Прыярытэт аддаецца правадным каналам сувязі, іншыя выкарыстоўваюцца ў выпадку адсутнасці правадных. А плюсам бесправоднай сувязі з’яўляецца магчымасць кантраляваць тэхнічныя сродкі і сістэмы аховы, усталяваныя на аб’ектах і жылых дамах, размешчаных практычна ў любым месцы.
 — Як хутка прыбываюць на месца здарэння супрацоўнікі міліцыі ў выпадку спрацоўвання сігналізацыі?
— Час прыбыцця не перавышае 7 хвілін. Да аб’екта накіроўваецца найбліжэйшы нарад падраздзялення аховы, а ў выпадку неабходнасці можа быць задзейнічаны і іншы нарад міліцыі, які нясе службу ў сістэме адзінай дыслакацыі.
 — Алег Віктаравіч, у сітуацыі, калі кватэру, якая абсталявана ахоўнай сігналізацыяй, абакралі, ці кампенсуюцца страты пацярпелым з боку аховы?
— Так, дагаворам аб аказанні Дэпартаментам аховы МУС паслуг па ахове жылых дамоў (памяшканняў) фізічных асоб з выкарыстаннем сродкаў і сістэм аховы прадугледжана адказнасць падраздзялення аховы за страты, нанесеныя па яго віне.
Да слова, Сенненскім аддзяленнем аховы за апошнія пяць гадоў не дапушчана крадзяжоў з ахоўных кватэр.
На якасць аказваемых паслуг Дэпартаментам аховы ўплывае шэраг фактараў, сярод якіх жаданне ўладальніка памяшкання выканаць усе прапановы работнікаў аховы як па тэхнічнай умацаванасці, так і па абсталяванні сродкамі ахоўнай сігналізацыі. Не апошнюю ролю адыгрываюць і прафесійныя дзеянні супрацоўнікаў падраздзяленняў аховы. Апроч таго, усталяванне ахоўнай сігналізацыі носіць і прафілактычны характар: убачыўшы сігналізацыю, злачынца не будзе ўзломліваць замок.
— Ці прадугледжана пакаранне за лжывы выклік?
— З-за няўчаснага ці няправільнага здымання з-пад аховы жылых дамоў (памяшканняў) адбываецца парадку 17% ад агульнай колькасці адвольных спрацоўванняў сігналізацыі. Для іх скарачэння прадугледжана кампенсаванне выдаткаў у выпадках выездаў нарадаў міліцыі ці груп затрымання на лжывыя сігналы трывогі пры паступленні двух і больш ілжывых сігналаў па віне ўладальніка на працягу месяца.
Але тут ёсць сваё «але». Не складаюцца акты і не кампенсуюцца выдаткі на лжывыя сігналы трывогі па віне ветэранаў, інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны, былых вязняў фашысцкіх канцлагераў, гета, а таксама ў выпадках ненаўмыснага выкрыцця дамоў, што знаходзяцца пад аховай, непаўналетнімі.
 — Колькі складае штомесячная абаненцкая плата за карыстанне ахоўнымі паслугамі, і ў колькі абыдзецца абсталяваць ахоўнай сігналізацыяй дом?
— Штомесячная абаненцкая плата ў зоне дыслакацыі нарадаў груп затрымання Сенненскага  аддзялення  аховы складае ўсяго 50 000 рублёў, па-за зонай — 25 000 рублёў у месяц. Што тычыцца кошту абсталявання кватэры, гаража або дома сродкамі сігналізацыі, то ўсё залежыць ад таго, які від тэхнічных сродкаў сігналізацыі абярэ кліент.
За больш падрабязнай інфармацыяй лепш звярнуцца ў Сенненскае аддзяленне аховы.

Гутарыла
Ала ЯКАЎЛЕВА.