Першы раз у дзіцячы сад

У рамках выканання праграмы адраджэння  і развіцця вёскі і праграмы развіцця сярэдняй адукацыі ў Машчонскай школе адкрыўся дзіцячы сад. Яго будуць наведваць  дзеці работнікаў СВК «Белая Ліпа». Плануецца набраць 14 хлопчыкаў і дзяўчынак ад 3 да 6 гадоў. Да паслуг малышоў утульныя сталовая і спальня, гульневы і вучэбны пакоі.  Адкрыццё дашкольнай установы ад­былося  да пачатку навучальнага года. Каб дзе­ці змаглі прывыкнуць да но­вых умоў, а бацькі паўнацэнна працаваць на вы­твор­часці. Дизайн интерьера спальни таксама вельмі важны.

Выхавальніца дзіцячага сада — малады спецыя­ліст Аляксандра Сяргееўна Палавінская, нядаўняя выпускніца  Мазыр­ска­гадзяржаўнага педага­гіч­нага ўніверсітэта. Гэта яе першае месца работы, першыя крокі па дарозе педагогікі і выхавання. У час урачыстага адкрыцця сада Аляксандра шчыра паабяцала, што зробіць усё, каб яе падапечныя  адчувалі сябе камфортна, а бацькі былі спакойныя за сваіх сыноў і дачок.

На ўрачыстасці таксама выступілі намеснік старшыні райвыканкама  З.С.Фаміна, начальнік аддзела адукацыі Л.П.Аніськовіч, старшыня Ходцаўскага сельскага Савета В.М.Шчарбакова, дырэктар Машчонскай школы В.П.Кучынскі, намеснік старшыні СВК «Белая Ліпа» А.С.Берастаў. Кожны з гэтых людзей унёс пэўны ўклад у тое, каб  вясковыя «хатнія» дзеці сёлета сталімеў дачыненне да адкрыцця садка, падзякавала Ніна  Антанасаўна  Грушына, якая разам з мужам Русланам Віктаравічам прывяла ў сад трохгадовую дачку Анечку.

Сям’я Грушыных у раёне жыве нядаўна, усяго сем месяцаў. Пераехалі да нас з суседняга Бешанковіцкага. А да гэтага 2 гады жылі ў Пецярбургу (галава сям’і сам піцерскі). «Жыць у вялікім горадзе мне было вельмі нязвыкла, — расказвае Ніна Антанасаўна. — Ледзь вытрымала гэтыя два гады і  вярнулася на радзіму. Мой бацька яшчэ з дзяцінства прывучыў нас, сваіх чацвярых дзяцей, да працы. Мы заўсёды трымалі жывёлу, зямлю, можна сказаць, жылі з гаспадаркі».

Ніна  скончыла Беларускі тэхналагічны ўніверсітэт імя Кірава па спецыяльнасці «інжынер лясной гаспадаркі». Але сельскую гаспадарку любіць не менш. У СВК «Белая Ліпа» працуе начальнікам комплексупрацуе прарабам будаўнічай брыгады сельгаскааператыва.»Калгасны» працоўны дзень заўсёды ненарміраваны.  Частку клопатаў па ўласнай гаспадарцы ўзяла на сябе старэйшая дачка, 13-гадовая Ірына, вучаніца Машчонскай школы. Яна і ежу згатуе, пакуль мама з татам на працы, і гаспадарку, калі трэба, прыбярэ, і малодшую сястрычку дагледзіць. Цяпер стане лягчэй і ёй, і бацькам. Малая Анечка пойдзе ў садзік.

Смелая і вельмі каму­ніка­бельная дзяўчынка першай рашуча бярэ за руку дырэктара школы і ідзе знаёміцца са сваім другім домам. Разразаецца традыцыйная чырвоная стужка. Экскурсіяй  па дзіцячым садзе заканч­ваецца ўрачыстасць.

На наступны дзень пачаліся будні: штодзённая звыклая праца для бацькоў і новае жыццё для іх сыноў і дачушак. Калі адкрываюцца дзіцячыя сады — вёска будзе адраджацца і жыць.

Таццяна

Буракова.

Фота аўтара.