Драўлянае ДТЗ (дапоўнена)

IMG_1998_21 кастрычніка а пятай гадзіне вечара па вуліцы Кастрычніцкай горада Сянно, каля кафэ “Міраж”, перакуліўся прычэп аўтамабіля “МАЗ” з бярвёнамі.

 У выніку здарэння ніхто не пацярпеў. Пашкоджаны дарожныя знакі, агароджа, сайдынг на будынку кафэ. Вадзіцель ААТ “Віцебскдрэў”, які перавозіў лес з вёскі Малішы, быў цвярозы. IMG_1989_Тэхнічны стан транспартнага сродку — спраўны. Па папярэдніх дадзеных, прычынай здарэння магло стаць парушэнне хуткаснага рэжыму. Вадзіцелю лесавоза пагражае штраф. Па матэрыялах ДТЗ праводзіцца праверка.

Ірына ГАРБАЧОВА.

Фота Андрэя МУРАШЭВІЧА.