Драўлянае ДТЗ (дапоўнена)
21 кастрычніка а пятай гадзіне вечара па вуліцы Кастрычніцкай горада Сянно, каля кафэ “Міраж”, перакуліўся прычэп аўтамабіля “МАЗ” з бярвёнамі.
У выніку здарэння ніхто не пацярпеў. Пашкоджаны дарожныя знакі, агароджа, сайдынг на будынку кафэ. Вадзіцель ААТ “Віцебскдрэў”, які перавозіў лес з вёскі Малішы, быў цвярозы. Тэхнічны стан транспартнага сродку — спраўны. Па папярэдніх дадзеных, прычынай здарэння магло стаць парушэнне хуткаснага рэжыму. Вадзіцелю лесавоза пагражае штраф. Па матэрыялах ДТЗ праводзіцца праверка.
Ірына ГАРБАЧОВА.
Фота Андрэя МУРАШЭВІЧА.