Аб набалелым — за «круглым сталом»

алк1П’янства, алкагалізм і связаныя з імі правапарушэнні для Сенненшчыны, як і для Беларусі ў цэлым, праблема надзвычай вострая. Для яе вырашэння патрабуецца кансалідацыя намаганняў усіх службаў і ведамстваў, што дзейнічаюць у раёне. Без гэтага «зялёнага змія» не перамагчы, былі  ўпэўнены ўдзельнікі «круглага стала». Ініцыятарам яго правядзення выступіў галоўны пракурор раёна Уладзімір Рудзянкоў. У малой зале райвыканкама сабраліся прадстаўнікі РАУС, аддзела эканомікі райвыканкама, старшыні сельскіх Саветаў.     
  Што робіцца ў раёне і што трэба яшчэ зрабіць, каб супрацьстаяць алкагалізацыі насельніцтва?

Уладзімір Рудзянкоў пачаў размову з лічбаў. За 10 гадоў (з 1995-2005гг.) ужыванне алкаголю на душу насельніцтва ўзрасло з 6,7 да 9,7 літраў. Сёння гэты паказчык складае ўжо 10-11 літраў на чалавека. Пры гэтым ён не ўлічвае тое зелле, што вырабляецца ў саматужных умовах. А кропкі па вырабе самагону праваахоўнікі выяўляюць рэгулярна.
Трынаццаць гадоў… Менавіта ў такім узросце сярэдні беларус упершыню спрабуе алкаголь. Па сутнасці, да чаркі большасць з нас пачынае прыкладацца з дзяцінства. Безумоўна, аднагалосна нельга лічыць, што глыток шампанскага на дзень нараджэння зробіць з падлетка ў будучыні алкаголіка. Тым не менш, рызыка гэтага існуе. Пра што сведчаць статыстычныя даныя: толькі 15% маладых людзей вядуць цвярозы лад жыцця, 11% злоўжываюць, а 74% адносяцца да катэгорыі «магу выпіць па святах». З цягам часу ў многіх «свята» перарастае ў паўсядзённасць.
Мала таго, што алкаголь разбурае фізічнае і псіхічнае здароўе чалавека. Менавіта ён, у большасці сваёй, вінаваты  ў злачыннасці. Сваю статыстыку на «круглым стале» прывёў начальнік Сенненскага РАУС Міхаіл Архіпаў. Больш 40% ад усіх зарэгістраваных у раёне злачынстваў здзейснены ў стане алкагольнага ап’янення. Кожнае трэцяе злачынства… Гэта вышэй сярэднеабласнога паказчыка. Аднак, у параўнанні з мінулымі гадамі назіраецца пэўнае зніжэнне «п’янай» злачыннасці. У ліку 26 крымінальных  спраў, узбуджаных за верасень, кіраванне транспартам у стане алкагольнага ап’янення. Толькі за першы месяц восені супрацоўнікамі міліцыі складзена 22 адміністрацыйных пратаколы за дробнае хуліганства, у асноўным сямейныя сваркі і скандалы, учыненыя, як кажуць, па п’янцы. Акрамя таго, 47 адміністрацыйных пратаколаў складзена за распіццё спіртных напояў у грамадскіх месцах. Прычым многія правапарушальнікі прыцягваліся да адказнасці неаднаразова. У цэлым,  за 9 месяцаў паўторна папаліся на п’янстве 733 чалавекі.
Адна з мераў пакарання, што прымяняецца для такіх злосных п’яніц, — утрыманне іх у лячэбна-працоўным прафілакторыі (ЛПП). Наколькі гэта мера сапраўды дзейсная, меркаваць можна па-рознаму. З аднаго боку, пакуль асноўныя парушальнікі грамадскага спакою знаходзяцца ў ЛПП, назіраецца відавочнае зніжэнне злачыннасці. Але сітуацыя “выпраўляецца”, калі праз год яны вяртаюцца на малую радзіму і зноў пачынаюць злоўжываць і буяніць. А  што рабіць з тымі, каго па стане здароўя ўвогуле нельга накіраваць у ЛПП?
Апошніх у раёне набярэцца чалавек 30-40. У прыклад быў прыведзены пастаўскі вопыт, дзе адну з участковых лякарняў ператварылі ў аддзяленне для такой катэгорыі людзей. Яго пацыенты працуюць у мясцовых сельгаспрадпрыемствах. З зарплаты вылічваецца сума на іх утрыманне. Пад наглядам медперсаналу паралельна праводзіцца лячэнне.
Але такой установы на Сенненшчыне няма, ды і з працэдурай афармлення чалавека ў ЛПП, па словах прысутных  кіраўнікоў сельвыканкамаў, часта ўзнікаюць цяжкасці. На іх думку, тут дарэчы былі б ліквідаваныя сёння выцвярэзнікі.
Падчас «круглага стала» ішла размова і пра дзейнасць саветаў прафілактыкі, створаных пры кожным сельвыканкаме. Іх пасяджэнні, на якія запрашаюцца таксама праблемныя асобы, праводзяцца рэгулярна (у 2013 прайшло164). Але адзін у полі не воін, упэўнены старшыні сельсаветаў. Перакладаючы ўсю работу па процідзеянні п’янству і алкагалізму выключна на саветы прафілактыкі, станоўчых вынікаў не дабіцца. Ужо былі выпадкі, калі ў той жа дзень, пасля  выхаду з пасяджэння назіральнай камісіі, выклікаемы здзяйсняў правапарушэнне.
На думку Віктара Мурашкевіча, старшыні Багданаўскага сельскага Савета, больш магчымасцяў істотна паўплываць на такіх людзей  у прадпрыемстваў і арганізацый, дзе яны «працуюць». Але, на жаль, работа з імі ў працоўных калектывах практычна не вядзецца.
Старшыня Багушэўскага пасялковага Савета Любоў Трубека ўпэўнена: спачатку такім людзям трэба дапамагчы. Па вяртанні з ЛПП многія з іх аказваюцца часам без дома, працы, дакументаў. У такой складанай сітуацыі цяжка не скарыцца абставінам. Ад праблем  чалавек зноў хаваецца за чаркай. І тут уладам, грамадскасці варта пайсці насустрач. Свой вопыт працы ў гэтым накірунку ў багушэўцаў ёсць. Створанае ў гарпасёлку аддзяленне рэабілітацыі, адаптацыі і дзённага знаходжання для людзей сталага ўзросту ўзяло пад  апеку  адну з жанчын, якая вярнулася з ЛПП. Дапамаглі з жыллём, уладкавалі на працу. Цяпер яна не п’е, у калектыве пра жанчыну гучаць станоўчыя водгукі. Далей усё залежыць толькі ад  яе самой.
Але такія шчаслівыя выпадкі, на жаль, рэдкія.
Як змяніць становішча? На думку ўдзельнікаў «круглага стала»,  гэта магчыма толькі пры сумесных намаганнях з боку ўсіх зацікаўленых службаў. На прадпрыемствах, арганізацыях, установах,  дзе працуюць праблемныя асобы, за імі павінен быць наладжаны належны кантроль. І тут адну з першых «скрыпак» на месцах павінны іграць ідэолагі. У працы па забеспячэнні грамадскага парадку павінна актывізавацца і роля дружыннікаў. Сёння, па словах Уладзіміра Рудзянкова, яна даволі прыніжана. Часцей дружыннік займае пазіцыю старонняга назіральніка, чым рэальна дапамагае папярэдзіць тое ці іншае правапарушэнне. Пэўныя нараканні датычыліся і дзейнасці ўчастковых. Далёка не ўсе з іх ведаюць свой патэнцыяльны кантынгент, што пражывае на падведамаснай тэрыторыі. Было прапанавана стварыць спецыяльны банк даных тых, хто вядзе асацыяльны лад жыцця. Яго павінен мець у сябе кожны ўчастковы. Ведаючы дакладна дзе, як і чым жыве чалавек, можна папярэдзіць правапарушэнне.
І ўсё ж такі пэўныя станоўчыя тэндэнцыі ў раёне назіраюцца. Як паведаміла начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Людміла Сцепаненка, у студзені-ліпені ішло зніжэнне ўжывання алкаголю на душу насельніцтва. Сенненцы сталі менш купляць нават такія слабаалкагольныя напоі, як піва.

Вольга БАНДАРЭВІЧ.

Аб набалелым — за «круглым сталом»: 3 комментария

  • Четверг, 17 окт., 2013 в 19:54
    Permalink

    а есть еще и не совсем главный прокурор района? И какую он статистику привел — восьмилетней давности. Смех да и только от этих заседаний.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ
  • Воскресенье, 20 окт., 2013 в 21:04
    Permalink

    Даже статью читать не стала. Согласна с предидущим комментарием. Куда смотрят наши власти. Алкоголь в деревнях продают круглосуточно, не имея на это законного права. Причем это не всегда качественный. а народ и рад , магазин закрыт, они все гурьбой к «нелегалам». Пьют, гуляют, на работу не ходят, дома скандалят, жен и детей бьют.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ
  • Вторник, 22 окт., 2013 в 18:57
    Permalink

    А им незашто держаться, нечего терять, нечего ценить, нет ни цели ни смысла. Не отбирайте последнее счастье — бутылочку винца. Мужик он тоже человек. Эх, гуляй рванина.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *