Дзяжурны рэпарцёр (№81)

tel_doveriyaДоўга рыхтаваліся
Таццяна Анатольеўна Белякова паведаміла ў рэдакцыю, што паміж дамамі 21 і 25 па вул.Машэрава райцэнтра больш як паўгода цячэ вада. Утвараючы ручай, яна пракладвае сабе шлях далей. Пра гэта ведаюць у ЖКГ, іншых арганізацыях і ўстановах, аднак ніхто не рэагуе.
У РУП ЖКГ дзяжурнаму па рубрыцы патлумачылі, што для ліквідацыі працякання патрэбны матэрыялы, трубы, засаўкі і інш., бо трэба мяняць пэўны ўчастак водаправода. Матэрыялы  закуплены амаль усе і на гэтым тыдні (размова адбывалася 7 кастрычніка) рамонтныя работы пачнуцца.

 Быў агульны, стаў уласны
Дзяжурнага па рубрыцы папрасілі высветліць пытанне з калодзежам, які знаходзіцца на вул.Мічурына, 38 у Сянне. Раней ім маглі карыстацца насельнікі суседніх дамоў. Цяпер калодзеж на замку.
Ва УП ЖКГ патлумачылі, што калодзеж на балансе жыллёва-камунальнай гаспадаркі не знаходзіцца, бо размешчаны на тэрыторыі прыдамавога ўчастка.
 Адрамантавалі ў той жа дзень
Больш за месяц не працуе тэлефон у доме нумар 56 па вул.Кастрычніцкай,  паскардзіліся на другім канцы проваду.
Пасля звароту супрацоўніка рэдакцыі ў бюро рамонту РВЭС тэлефонная сувязь была наладжана ў той жа дзень.
 Сувязь аднавілі, але…
Жыхарка в.Харэўшчына Раіса Васільеўна Будзько са сваім пытаннем прыйшла ў рэдакцыю асабіста. З 9 верасня не працуе тэлефон, паскардзілася жанчына. Пасля неаднаразовых просьбаў адрамантаваць яго, майстры прыехалі толькі 30 верасня. Вызначыўшы, што справа ў блакіратары, да якога разам з тэлефонам Раісы Васільеўны далучаны яшчэ адзін апарат, што ўстаноўлены ў іншым доме вёскі, прапанавалі паставіць бесправадны. Састарэлая жанчына згадзілася, бо жыве адна і сувязь ёй вельмі патрэбна.
Аднак бесправаднога тэлефона яна не дачакалася. Пачала зноў турбаваць сувязістаў, выклікала гаспадароў тэлефона, падключанага на блакіратар, якія жывуць у Віцебску. Сабраўшы ўсіх разам, спадзявалася, што сувязь нарэшце наладзяць. Майстры, паабяцаўшы, што ўсё зробяць, адправілі старую дадому. Прайшло ўжо больш за тыдзень, а тэлефон так і «маўчыць», падвяла вынік свайго сумнага аповеду жанчына.
Тэлефон Будзько быў адрамантаваны ў той жа дзень, у які яна наведала рэдакцыю, і дзеля справядлівасці трэба сказаць, без умяшання газеты. Але па вялікім рахунку, якая ж тут справядлівасць, калі старой хворай жанчыне прыйшлося чакаць гэтага рамонту месяц, хвалявацца і нават ехаць у рэдакцыю газеты.
Таццяна Буракова.
Сёння на сувязі з чытачамі будзе карэспандэнт газеты Ірына Канстанцінаўна Гарбачова па тэлефоне 4-88-54.

Дзяжурны рэпарцёр (№81): 4 комментария

  • Суббота, 19 окт., 2013 в 18:04
    Permalink

    достали кляузники с осветлением улиц и нерабочими телефонами…если уж необходимость ходить по ночам купи себе фонарик карманный какой твоей душе угодно за любую цену,хорошо выбор сейчас даже в Сенно не плохой и на любую сумму…По поводу телефонов одиноких пенсионеров средняя абонплата за стационарный телефон в год составляет около 42 тысяч ,средний мобильник стоит около 200 тысяч бел.рублей,пенсионерам положено 30 минут в месяц вроде по льготному тарифу,плюс телефоны экстренной помощи 101,102,103 У ВСЕХ МОБИЛЬНЫХ операторов БЕСПЛАТНЫ !!! нет нужно целый месяц звонить и ездить в райцентр…

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ
  • Понедельник, 21 окт., 2013 в 20:31
    Permalink

    Для сергей:
    Это не кляузники ,а требовательные граждане.
    Которые хотят получить то,за что уплачены деньги и что должно работать.!
    А насчет мобильных-это перебор ! Не каждый молодой человек может может с ним освоиться.А пенсионер тем более.
    Просто некоторым руководителям лень пошевелиться и посмотреть за работой своих подчиненных.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ
  • Вторник, 22 окт., 2013 в 13:33
    Permalink

    по поводу руководителей некоторых согласен,а в простом мобильнике ничего сложного нет,когда хотят пожаловаться и пенсионеры мобильником умеют пользоваться и номерок узнают хоть в администрацию президента…

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ
  • Вторник, 22 окт., 2013 в 19:05
    Permalink

    Месяц телефон ремонтировать это конечно перебор. А насчет этих современных телефонов без проволоки, так не все доверяют этим бесовским изобретениям.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *