Лепшая на свеце

  Не за гарамі той час, калі трэба будзе пакінуць родны дом. Далейшая вучоба, самастойнае жыццё, дарослыя пытанні і праблемы… Але я ведаю, што побач са мной на маім шляху кожную хвіліну будзе самы дарагі і блізкі чалавек — мама. Яе думкі і парады для мяне найважнейшыя. Яна гатова зрабіць для мяне немагчымае. Мама для мяне — сінонім святасці…

IMG_5630_З нагоды Дня маці ў нашай установе адукацыі прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя ўшанаванню любых, дарагіх матуль.
Для вучняў 1-4 класаў быў арганізаваны конкурс малюнкаў і паштовак. У работах дзяцей прысутнічалі ўсе колеры вясёлкі. І кожная каляровая кветачка на паштоўцы была зроблена з любоўю. Акрамя гэтага, на занятках гуртка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва вучні зрабілі падарункі для сваіх матуль.
Ва ўсіх класах прайшлі класныя гадзіны «Спасибо вам, мамы, за то, что вы есть». Васьмі- і дзесяцікласнікі прынялі ўдзел у гадзіне паэзіі «Всем, что имею, обязан…». Прайшоў конкурс сачыненняў «Моя мама лучшая на свете». У школьнай бібліятэцы была арганізавана выстава літаратуры «Кто дарит нам жизнь и тепло».
Для жанчын-маці, якія працуюць на малочнатаварнай ферме в.Масоры, прама на іх рабочым месцы была разгорнута выстава вырабаў, зробленых рукамі дзяцей. Экспанаты выставы сталі для жанчын сувенірамі- падарункамі.
Маці 20 лепшых вучняў школы атрымалі падзячныя пісьмы. Сярод іх, Ніна Іазасаўна Гарбацэвіч. Яе дачка, адзінаццацікласніца Каця Машэра, тры гады запар была пераможцай раённай алімпіяды па працоўным навучанні і шматлікіх творчых конкурсаў. Атрымала падзяку за выхаванне дачок Дар’і, вучаніцы 7 класа, і Ксеніі, вучаніцы 2 класа, Алеся Мікалаеўна Шалаева. Падзячнае пісьмо прыйшло Анне Худавердзіеўне Куліевай, маме шасцікласніка Кліма Іванова. Падзякай была адзначана Святлана Аляксандраўна Іванькова, якая выхоўвае сына Стаса, дзевяцікласніка, і дачку Аню, трэцякласніцу.
У Дзень маці прайшла святочная канцэртная праграма «Милой, дорогой, единственной маме».

 Анна Бурштын, вучаніца 10 класа
 Машканскай ДССШ.
 На здымку: (злева направа) Вераніка Гаспаровіч і Крысціна Лабацкая з сувенірамі для матуль.