Шумеў кірмаш

  У мінулую суботу ў Сянно прайшоў традыцыйны восеньскі кірмаш, на якім пакупнікі маглі набыць прадукты сельскагаспадарчай вытворчасці, прамысловыя і іншыя тавары.

IMG_1734_Сваю прадукцыю прадставілі 42 арганізацыі, у тым ліку 13 устаноў адукацыі. Агульная выручка кірмашовага гандлю, як паведаміла галоўны спецыяліст аддзела эканомікі райвыканкама Інэса Аляксандраўна Гардзецкая, склала 327,8 млн рублёў.
Сярод запрошаных на кірмаш з-за межаў раёна былі ААТ «Віцебскія дываны», СТАА «ЛАНАТЭКС», ААТ «МяскаВіт», РУП «Віцебскхлебпрам», ЧУП «Смак», Лепельскі гадавальнік», які прапаноўваў саджанцы фруктовых дрэў, Багушэўскі рыбагадавальнік УП «Лёзненская ПМК», ААТ «Рыбгас «Свіслач». Дарэчы, рыбы сёлета на раённым кірмашы было як ніколі шмат. Прадавалі яе аж чатыры гандляры.
З 11 сельгаспрадпрыемстваў раёна, якія прынялі ўдзел у традыцыйным восеньскім гандлі, найбольш разнастайным асартыментам вызначаліся ВДМС, ААТ «Ульянавічы», «Райаграсэрвіс» і «Сінягорскае». Апошнія, гандлявалі не толькі прадукцыяй раслінаводства, але і мясам.
Плады сваёй працы прадставілі 10 сялянска-фермерскіх гаспадарак: «Бубалы», «Барвінак», «АграсэрвісПлюс», «Каменка» і іншыя.
Прызёрамі кірмашу сталі СФГ «Бубалы», якая прапаноўвала пакупніку шырокі асартымент прадукцыі раслінаводства (буракі, моркву, капусту, агуркі, бульбу, чорную рэдзьку і інш.), і СФГ «Барвінак», якая гандлявала саджанцамі маліны, чарніц, грушы, яблыні, агрэсту, парэчак і г.д.IMG_1767_
За актыўны і выніковы ўдзел у кірмашы былі таксама ўзнагароджаны прызамі ВДМС, ААТ «Ульянавічы», КУПБА «Прэстыж», СТАА «ЛАНАТЭКС»,  школы №1 і №2 г.Сянно і Ходцаўскае падвор,е.
Увазе ўдзельнікаў кірмашу быў прадстаўлены канцэрт, у якім са сваімі праграмамі выступілі самадзейныя калектывы Студзёнкаўскага і  Пламенскага сельскіх  клубаў, Белаліпскага дома культуры  і  трыа «Хорошие девчата» раённага ДК.

 Таццяна Буракова.
 Фота Андрэя Мурашэвіча.