Шчасце, памножанае на тры

N1r3Некалькі дзён назад Крысціначцы Мяцеліца споўнілася два месяцы. Маленькае свята маленькага чалавечка выпала на пачатак Тыдня маці.

Мая і Уладзімір Мяцеліцы, жыхары райцэнтра, у шлюбе дзесяць гадоў. Іх цяпер ужо шматдзетная  сям’я ўпісвае ў гістарычнае дрэва Мяцеліцаў сваю старонку.
Мая і Уладзімір — шчаслівыя бацькі трох цудоўных дзетак. Дзевяцігадовы Андрэй, двухгадовая Паліна і двухмесячная Крысціна выхоўваюцца ў сям’і, дзе пануе любоў, спагада і ўзаемаразуменне.
Гледзячы на іх шчаслівыя дзіцячыя тварыкі, адчуваючы пяшчоту, з якой Паліна і Андрэй ставяцца да сваіх бацькоў, радуешся за іх.
Яшчэ да шлюбу Мая і Уладзімір марылі пра вялікую, дружалюбную сям’ю. Аднак самі выраслі ў звычайных сем’ях, дзе выхоўваліся двое дзетак.
«Я не магу перадаць словамі, наколькі прыемна адчуваць сябе мнагадзетнай маці, — прызнаецца Мая. — Жыць у клопаце адзін пра аднаго, адорваць сваіх родных пяшчотай і ўзамен атрымліваць тую ж цеплыню. Напэўна, гэта і ёсць сапраўднае шчасце, якое ўсе шукаюць і да якога імкнецца кожны. Мне пашанцавала», —  не хаваючы хваляванняў, з бляскам у вачах дзеліцца гаспадыня.
Сям’я, Дзеці… Што можа быць найкаштоўней для жанчыны?!
Андрэй ласкава кліча двухгадовую сястрычку «Полюшка», акуратненька абцягвае ёй кофтачку, робіць заўвагу: «Не бегай, Крысцінку разбудзіш». Маленькі памочнік мамы, калі таты, міліцыянера-вадзіцеля Сенненскага аддзялення аховы, няма дома. Стрыманы, маўклівы. Разумее, як матулі складана, і часценька бярэ на сябе ролю «нянькі», і гэта нягледзячы на свой юны ўзрост. Пераймаючы паводзіны таты, імкнецца быць падобным на яго.
Вельмі важна, каб такія якасці як узаемападтрымка,  давер, якія бацькі імкнуцца з маленства закладваць у сваіх дзецях, не былі фармальнымі. Важна, каб яны ішлі ад душы, упэўнена Мая. Як захавальніца сямейнага ачага, яна імкнецца як мага больш зрабіць, каб яе дзеці выраслі добрымі людзьмі. Калі прыйдзе час ім будаваць сваё жыццё, яны будуць абапірацца на ўзор бацькоўскай сям’і.

Ала ЯКАЎЛЕВА.
Фота Андрэя МУРАШЭВІЧА.

Шчасце, памножанае на тры: 1 комментарий

  • Пятница, 11 окт., 2013 в 20:28
    Permalink

    молодцы, счастья вам.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *