Кастрычніцкая імжачка

imgachka«ГС» прапануе да ўвагі чытачоў вытрымкі са «Слоўніка Сенненшчыны». У прыведзенай падборцы змешчаны самыя незвычайныя, адметныя словы і выразы сенненскай гаворкі. На чарзе літара І.

ІВАН — Купалле. Партызаны,  Вялікі Азярэцк.
ІГЛА  —  ігліца. Багданава.
ІГЛІЦА, ГЛІЦА  — папярочны драўляны брусок, якім замацоўваюцца дзвярныя дошкі. Гарадзец, Нямойта, Міцюкова.
ІГРАЧ  —  Музыкант. Каралевічы.
ІЗГОННЫ  — наняты на дзень пастух. Самсоны.
ІЗРАСІЦЦА  — абрасіцца. Багданава.
ІК, ІК ЗАНЯЛО  — спынілася дыханне. Алексінічы.
ІКРАНКА  — рыбіна з ікрой. Багданава.
ІЛЧАЦЬ  — ялчаць. Багданава.
ІМАЦЬ  —  біць. Ульянавічы.
ІМЖАЧКА  — імжа, дробны дождж. Заазер’е.
ІМШЫЦЦА  — касмаціцца (пра ніткі, пражу). Вялікі Азярэцк.
ІНДЗЕЙ  — індык. Каралевічы.
ІННЕЙ  — інакш. Багданава.
ІРЖАВІННЯ  — балоцістае, зарослае месца. Івоні.
ІРЖЭЎНІК, РЖЭЎНІК, РЖЭЎНІЧАК  — іржышча. Гарадзец, Вялікі Азярэцк, Запруддзе, Нямойта, Багданава.
ІСК —  пчаліная разведка, пошукавы палёт пчол. Закур’е, Кляпчэва, Фасаўшчына.
ІСКОЎКА  —  пчала-разведчыца. Сянно.
ІСЦІКАЦЬ  — знікаць. Багданава.
ІЦВІНА  — закрутка, заварацень; сплеценае з лазы прыстасаванне ў выглядзе васьмёркі, пры дапамозе якога прывязвалі аглоблю да саней. Гарадзец.
ІЧАЙ  — адтуліна ў верхнім камені жорнаў, куды засыпаюць збожжа. Вялікі Азярэцк.

Падрыхтавала Вольга БАНДАРЭВІЧ.