Сорак гадоў забяспечваюць палівам

IMG_1257_

дырэктар Сенненскага філіяла абласнога ўнітарнага прадпрыемства па забеспячэнні палівам «Віцебскаблпалівазбыт» Уладзімір Сыраваткін

 Сёння Сенненскі філіял абласнога ўнітарнага прадпрыемства па забеспячэнні палівам «Віцебскаблпаліва» адзначае свой юбілей.
 У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў СССР ад 21 чэрвеня 1971 года №408 і ў мэтах паляпшэння забеспячэння насельніцтва, камунальна-бытавых прадпрыемстваў і ўстаноў палівам выканаўчы камітэт Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных рашэннем ад 18 мая 1973 года №186 пастанавіў стварыць у раёнах вобласці райпаліўзбыты. Час стварэння Сенненскага — 1 кастрычніка 1973 года.

IMG_1261_

раскрыжоўшчык Максім Сямёнаў

І вось ужо сорак гадоў гэта арганізацыя абслугоўвае насельніцтва, прадпрыемствы і ўстановы горада і раёна цвёрдымі відамі паліва: торфабрыкетам і паліўнымі дровамі. Раней было запатрабавана і такое паліва, як каменны вугаль. Але з развалам Савецкага Саюза і ў сувязі з пераходам на мясцовыя віды паліва пастаўкі каменнага вугалю былі спынены.
Доўгі час паліва пастаўлялі торфабрыкетныя заводы «Першае мая» Чашніцкага раёна і «Усвіж-Бук» Талачынскага. Цяпер іх няма. І пастаўка торфабрыкету ажыццяўляецца чыгуначным транспартам з Гродзенскай, Мінскай і Гомельскай абласцей.

Андрэй Стрыжкоў: распілоўка — справа важная

Андрэй Стрыжкоў: распілоўка — справа важная

Калі вярнуцца да гісторыі стварэння арганізацыі, нельга не ўспомніць, што ля яе вытокаў стаялі першы дырэктар райпаліўзбыту Аляксандр Іванавіч Пецкалёў, які шмат сіл уклаў у станаўленне прадпрыемства. Пад яго кіраўніцтвам адбывалася будаўніцтва вытворчай базы.
У розныя часы прадпрыемства ўзначальвалі Феніест Васільевіч Фанароў, Мікалай Пятровіч Калкоў, Мікалай Валянцінавіч Заржыцкі, Віктар Аляксандравіч Храпавіцкі, якія таксама ўнеслі свой уклад у забеспячэнне палівам насельніцтва і арганізацый раёна. З кастрычніка 1994 года паліўзбыт узначальвае Уладзімір Мікалаевіч Сыраваткін.
Калектыў Сенненскага філіяла абласнога прадпрыемства «Віцебскаблпаліва» працуе стабільна: з году ў год выконвае вытворчую праграму, нарошчвае аб’ёмы рэалізацыі паліва, выходзіць пераможцам абласнога спаборніцтва ці займае прызавыя месцы.
Сёлета з пачатку года насельніцтву прададзена 4900 м куб. дроў, забяспечана гэтым палівам 920 арганізацый. Торфабрыкету рэалізавана 1843 тоны. Яго атрымалі 323 арганізацыі.
Штогод сенненскае паліўнае прадпрыемства прымае ўдзел у абласным конкурсе сярод філіялаў «Віцебскаблпаліўзбыту» і займае першыя і другія месцы.

працуе Андрэй Парахонька

працуе Андрэй Парахонька

У апошні час некалькі змяніўся састаў кліентаў, абслугоўваемых арганізацыяй. За палівам пачала звяртацца большая колькасць насельніцтва, якое паступова старэе і не можа, як раней, займацца саманарыхтоўкай.

Перададзена жыллёва-камунальнай гаспадарцы большасць кацельняў, якія забяспечваў палівам райпаліўзбыт. Сёння сярод кліентаў прадпрыемства засталося восем школ, установы культуры, ФАПы.

Прыродны газ, які праводзіць у прыватныя жылыя дамы насельніцтва раёна, па словах Уладзіміра Сыраваткіна, не складае канкурэнцыю паліўзбыту. «З аддаленых вёсак, да якіх блакітнае паліва «не дасягае», і ў якіх жывуць адны састарэлыя, усё роўна звяртаюцца да нас», — гаворыць Уладзімір Мікалаевіч.
За час работы Уладзіміра Сыраваткіна на пасадзе дырэктара поўнасцю заменена тэхніка: куплены аўтамабілі, у тым ліку і службовы легкавы, пагрузчык, добрыя бензапілы для раскрыжоўшчыкаў. Хаця, як адзначае кіраўнік, на сучасны момант машынны парк ужо зноў патрабуе абнаўлення. «Нягледзячы на тое, што за ўласныя сродкі арганізацыі купіць машыну дорага, усё ж плануем пакрыху набываць новую тэхніку», — зазначае Уладзімір Мікалаевіч.

вадзіцель колавага пагрузчыка Уладзімір Гараль

вадзіцель колавага пагрузчыка Уладзімір Гараль

Галоўнае ж багацце арганізацыі, упэўнены яе кіраўнік, — гэта людзі. Тут створаны добры працаздольны калектыў. Па колькасці ён невялікі, але работу выконвае значную. Доўгі час у арганізацыі працуюць вадзіцелі Сяргей Аксёнаў, Уладзімір Аўчыннікаў і Сяргей Зязюлін.

За ўвесь перыяд работы яны не дапусцілі ні аднаго парушэння, хаця за дзень праязджаюць па 200-300 і больш кіламетраў. Раскрыжоўшчыкі — людзі больш маладога ўзросту, але таксама працавітыя і адказна адносяцца да работы, хаця яна цяжкая і шкодная. Гэта Андрэй Стрыжкоў, Андрэй Парахонька і Максім Сямёнаў.

Дасканала ведае тэхніку, любіць яе і віртуозна працуе вадзіцель колавага пагрузчыка Уладзімір Гараль.

 своечасова дастаўляюць паліва заказчыкам Сяргей Зязюлін і Сяргей Аксёнаў

своечасова дастаўляюць паліва заказчыкам Сяргей Зязюлін і Сяргей Аксёнаў

Апора дырэктара і мазгавы цэнтр прадпрыемства — спецыялісты, якія працуюць тут шмат гадоў і добра ведаюць сваю справу. Гэта галоўны бухгалтар Алена Клімовіч і вядучы эканаміст, старэйшы работнік арганізацыі (стаж 34 гады), Кацярына Гарбачова, акуратная і выканаўчая ў рабоце загадчыца склада Наталля Рабцава.
Добрым словам успамінае Уладзімір Сыраваткін і ветэранаў арганізацыі, выказвае ўдзячнасць работнікам філіяла за плённую сумленную працу і ўсіх віншуе з юбілеем прадпрыемства.

 На самой справе праца гэта неабходная і яшчэ доўга будзе запатрабавана.

Таццяна Буракова.
 Фота Андрэя Мурашэвіча.