Цвіце вішня

Дрэвы ў квецені — з’ява, звыклая для вясновай пары года. А для лета? Анамальная!

 Анамальнае надвор’е дорыць анамальныя з’явы. У Мінску зацвілі каштаны, на Гомельшчыне — яблыні. Гэта засведчылі беларускія сродкі інфармацыі. У Сянно квеценню пакрылася вішня ў садку Мікалая Курса (на здымку), дом якога знаходзіцца на вуліцы Заходняй. Маладое дрэва не толькі выкінула суквецці. На частцы іх з’явілася завязь. Толькі ці паспеюць ягады? Паспеюць, калі анамальная цеплыня, падтрыманая дажджамі, за­тры­маецца.

Л. Іўеў.