Запрашае сенненскі марафон

MarafonВосенню на Сенненшчыне стала добрай традыцыяй праводзіць прабег, прысвечаны памяці нашага земляка, Героя Савецкага Саюза, Героя Сацыялістычнай працы Пятра Міронавіча Машэрава. Сёлетні  масавы старт стане  25-ым па ліку.
Прабег пройдзе 28 верасня. У гэты ж дзень з 8.00 да 10.30 у фае РДК адбудзецца рэгістрацыя ўдзельнікаў. Імі могуць стаць грамадзяне Рэспублікі Беларусь і краін СНД, дапушчаныя па стане здароўя. Прабег  стартуе  ў 11.00 на цэнтральнай плошчы г.Сянно.
На дыстанцыі 1 км сіламі памерацца хлопчыкі і дзяўчынкі ва ўзросце да 9 гадоў; на 3 км  узрост бегуноў  складзе10-15 гадоў; 5 км — юнакі і дзяўчаты 16-18 гадоў, мужчыны і жанчыны — 36-50 гадоў; мужчыны і жанчыны старэй 50 гадоў; 10 км — мужчыны і жанчыны 19-35 гадоў.
Пераможцы і прызёры на сваёй дыстанцыі ўзнагароджваюцца каштоўнымі прызамі і дыпломамі, а кожны ўдзельнік на фінішы атрымае памятны вымпел. Адзначаны будуць самы юны і самы сталы ўдзельнікі прабегу, якія фінішуюць.
За даведкамі звяртайцеся па тэлефонах 4-11-96, 4-17-05.
Прыходзьце — не пашкадуеце! Мерапрыемства абяцае быць цікавым і насычаным.

Ірына ГАРБАЧОВА.