Пажар на льнозаводзе

пожарУвечары 22 верасня жыхары райцэнтра і бліжэйшых населеных пунктаў маглі назіраць у небе вогненнае зарава ў раёне былога льнозавода.
Гэта гарэла льнотраста, якая стаяла асобна ў шохах, што належаць ААТ «Сенненскі райаграсэрвіс». У ліквідацыі здарэння ўдзельнічалі  восем адзінак пажарнай тэхнікі: чатыры з Сенненскага РАНС, столькі ж з абласнога цэнтра.
У выніку пажару знішчана 533 тоны льнотрасты новага ўраджаю. Урон склаў больш за 780 млн рублёў. Прычына ўзгарання  ўстанаўліваецца. Па факце здарэння вядзецца праверка  раённым аддзелам Следчага камітэта.

Ірына ГАРБАЧОВА.