Свята для піянераў-навічкоў

P1200249_13 верасня 1990 года было прынята рашэнне аб утварэнні Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі. За 23 гады існавання арганізацыя пацвердзіла сваю карыснасць і неабходнасць.

Прыём у піянеры — знамянальная падзея ў жыцці кожнага школьніка. У гэты дзень у многіх школах раёна прайшлі ўрачыстыя лінейкі, прысвечаныя дню нараджэння БРПА і прыёму малодшых школьнікаў у рады піянерскай арганізацыі.
Атрады піянерскай дружыны СШ №2 г.Сянно «Вясёлка» ўжо былі пастроены і гатовы да пачатку мерапрыемства. Па добрай савецкай традыцыі старшыня савета дружыны Андрэй Гарнак здаў рапарт старшай піянерважатай Вользе Пернер. Пасля вынасу піянерскага сцяга лінейка была адкрыта.
Не абмінула мерапрыемства і выконваючая абавязкі першага сакратара раённага камітэта грамадскай арганізацыі «БРСМ» Марына Наваковіч, якая шчыра павіншавала рабят і прыгадала, што ў будучым, па дасягненні 14-гадовага ўзросту, актыўных і ініцыятыўных падлеткаў чакае буйнейшая моладзевая арганізацыя краіны. У прысутнасці Марыны Леанідаўны, настаўнікаў, старшай піянерважатай, піянераў-актывістаў каля 40 хлопчыкаў і дзяўчынак былі прыняты ў піянеры. Ім былі павязаны чырвона-зялёныя гальштукі.P1200280_
Пасля ўрачыстага моманту піянеры-навічкі ўсклалі кветкі да брацкай магілы ў цэнтральным скверы г.Сянно.
Свята, прысвечанае дню нараджэння Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі, працягнулася на танцавальнай пляцоўцы.  Цудоўную забаўляльную праграму падрыхтавалі педагогі Сенненскага раённага цэнтра дзяцей і моладзі. Піянеры ўдзельнічалі ў розных конкурсах, адгадвалі загадкі, танцавалі, малявалі, атрымлівалі прыемныя салодкія падарункі. Адным словам, здорава і з карысцю адзначылі свята Піянерыі!

Ірына ГАРБАЧОВА.
Фота аўтара.