Дзейнічай, настаўнік!

 У апошнія дні лета настаўнікі Сенненшчыны, як і ўся педагагічная грамадскасць краіны, збіраюцца на свой традыцыйны форум — жнівеньскую педагагічную канферэнцыю. На ёй падводзяцца вынікі мінулага навучальнага года і акрэсліваюцца перспектывы на новы вучэбны перыяд. Сёлета арганізатары пастараліся адысці ад строгіх рамак пленарнага пасяджэння і паказаць усе грані, прафесійныя і творчыя, настаўніцтва.

IMG_0247_

выступае Віктар Цапота

Доказам таму стала выстава творчасці. У фае раённага дома культуры ўдзельнікі канферэнцыі з захапленнем разглядвалі фларыстычныя кампазіцыі, вырабы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, зробленыя рукамі настаўнікаў і іх вучняў.
Зацікаўленасць выклікаў і стэнд з навукова-метадычнымі напрацоўкамі і аўтарскімі праграмамі як на прывычных папяровых (брашуры), так і на электронных носьбітах.
Перад тым, як пастаянныя вядучыя раённай педагагічнай канферэнцыі Вольга Красноўская і Аляксандр Кацэр распачалі праграму мерапрыемства, свае віншаванні настаўнікам з нагоды пачатку новага навучальнага года ў відэазвароце перадалі вучні Багушэўскай сярэдняй школы №1.
Увогуле, у гэты дзень у адрас педагогаў раёна са сцэны РДК гучала нямала прыемных слоў падзякі, пажаданняў і добрых наказаў. Асабліва шмат іх прызначалася маладым спецыялістам, якія сёлета папоўнілі настаўніцкую сям’ю. З 20 выпускнікоў вышэйшых і сярэднеспецыяльных навучальных устаноў шасцёра — ураджэнцы Сенненшчыны. У напамін пра сваю першую жнівеньскую

IMG_0311_

Людміла Аніськовіч уручае ўзнагароду Андрэю Сапежку настаўніку фізічнай культуры і здароўя СШ № 2 г. Сянно

канферэнцыю маладыя настаўнікі атрымалі невялікія сувеніры — штодзённікі. Ад імя старэйшых калег моладзь на працу натхніла Ірына

Труханенка, настаўнік англійскай мовы СШ №2 г.Сянно. З адказным словам выступіла Ілона Любачка, настаўнік фізічнай культуры і здароўя Ходцаўскай ДССШ. Творчыя нумары маладым настаўнікам прысвяцілі маленькія выступоўцы, удзельнікі вакальнай групы раённага цэнтра дзяцей і моладзі.
Чым быў знамянальны мінулы навучальны год для настаўнікаў і вучняў? У сваіх відэаадказах пра гэта расказалі Святлана Новікава, загадчыца ясляў-сада №2 г.Сянно, Аляксандр Ладыжын, дырэктар СШ №1 г.Сянно, Вольга Шыдлоўская, настаўнік СШ №2 г.Сянно, і  Анастасія Драздова, сёлетняя выпускніца СШ №2 г.Сянно, якая ўжо стала студэнткай прэстыжнай ВНУ краіны — Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Поспехі вучняў былі, ёсць і будуць крытэрыям ацэнкі работы настаўніка, установы адукацыі і сістэмы адукацыі ў цэлым.
Да слова, як адзначыў у сваім выступленні прысутны на канферэнцыі старшыня раённага выканаўчага камітэта Віктар Цапота, узрасла колькасць тых, хто скончыў школу з высокімі адзнакамі. Сярод выпускнікоў сярэдніх школ раёна 2012-2013 навучальнага года 6 «залатых» медалістаў, прычым двое з іх скончылі сельскія навучальныя ўстановы. Яшчэ шэсць выпускнікоў базавых школ атрымалі пасведчанні з адзнакай. З гонарам прайшлі сенненскія школьнікі і настаўнікі навацыю сёлетняй выпускной кампаніі — абавязковы экзамен па замежнай мове. Паказчык якасці навучання школьнікаў замежным мовам склаў 81%.

У сваім прывітальным слове кіраўнік раёна спыніўся на многіх аспектах развіцця раённай сістэмы адукацыі, падкрэсліўшы пры гэтым, што апошняя развіваецца дынамічна. Так, Сенненшчына стала лідэрам (разам з такімі буйнымі цэнтрамі, як Віцебск і Наваполацк) у вобласці па падключэнні ўстаноў адукацыі да высокахуткаснага інтэрнету. Доступ да яго маюць усе школы раёна. Усё больш у адукацыйным і выхаваўчым працэсах выкарыстоўваюцца сучасныя тэхналогіі. Пацвярджэннем гэтага стала набыццё для школ навейшага інтэрактыўнага і камп’ютарнага абсталявання.

IMG_0222_

ля стэнда з навукова-метадычнай літаратурай

Радуе і тэндэнцыя да зніжэння ўзроўню захваральнасці дашкольнікаў. У нашым раёне ён меншы за сярэдні паказчык па вобласці. І гэта вынік мэтанакіраванай работы калектываў дашкольных устаноў.
Сёння на першы план выходзяць якасць адукацыі, яе адпаведнасць сучасным патр

абаванням і канкурэнтаздольнасць выпускнікоў на рынку працы. Менавіта гэтым абумоўліваецца вяртанне ў школу профільнага навучання. Па словах Віктара Уладзіміравіча, у школах раёна будзе дзейнічаць 17 груп з паглыбленым вывучэннем розных прадметаў. Таму перад настаўнікамі сёння стаіць задача выяўляць здольнасці вучняў і накіроўваць іх у неабходнае рэчышча. У прыклад Віктар Уладзіміравіч прывёў арыентацыю будучых выпускнікоў на атры

манне прафесійна-тэхнічных спецыяльнасцей, у якіх сёння мае асаблівую патрэбу наша дзяржава.
Напрыканцы выступлення Віктар Цапота ўручыў Падзячнае пісьмо начальніку аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Людміле Аніськовіч за падрыхтоўку да ўдзелу ў міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» і за актыўны ўдзел у абласной выставе-конкурсе навукова-метадычнай літаратуры і педагагічнага вопыту «Я — грамадзянін Беларусі».
На канферэнцыі былі агучаны перспектывы развіцця і асобных навучальных устаноў. Сваімі напрацоўкамі і сучасным бачаннем справы падзяліліся прадстаўнікі педагагічных калектываў.
Прыемны і пачэсны момант — узнагароджванне. Людміла  Аніськовіч уручыла шэрагу педагогаў і аўтарскіх калектываў адукацыйных устаноў граматы і дыпломы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, упраўлення адукацыі аблвыканкама, аддзела адукацыі, спорту і  турызму райвыканкама.  У тым ліку,  і за актыўны ўдзел у 15-ай Рэспубліканскай і абласной выставах-конкурсах навукова-метадычнай літар

IMG_0371_

спявае Анастасія Мірашэўская

атуры і педагагічнага вопыту і творчасці вучнёўскай моладзі «Я — грамадзянін Беларусі».

Па выніках 25-ай раённай спартакіяды школьнікаў сярод сельскіх і гарадскіх навучальных устаноў заслужаныя кубкі і дыпломы атрымалі школы-прызёры: Беліцкая ДССШ (3 месца), Сенненская школа-інтэрнат (2 месца), Машчонская ДССШ (1 месца); Багушэўская СШ №1 (3 месца), СШ №2 г.Сянно (2 месца) і СШ №1 г.Сянно (1 месца). Намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Аляксандр Гардзецкі таксама перадаў шчырыя віншаванні настаўнікам з нагоды адкрыцця педагагічнай канферэнцыі ад намесніка старшыні райвыканкама Зоі Фаміной.
Свае музычныя нумары ўдзельнікам канферэнцыі прысвяцілі Святлана Аніковіч, а таксама пераможцы раённага фестывалю песні сярод педагагічных работнікаў «Песня застаецца з чалавекам» Алена Булычова, Галіна Хурко, Анастасія Мірашэўская і  Вольга  Красноўская.
Для настаўнікаў і вучняў пачаліся школьныя будні новага навучальнага года. Хай яны стануць кропкай адліку новых дасягненняў і поспехаў.

Вольга БАНДАРЭВІЧ.

Фота Андрэя МУРАШЭВІЧА.