Без нечаканасцей

IMG_4676_Прайшла чарговая спартакіяда каманд, якія прадстаўлялі працоўныя калектывы раённых арганізацый і сельсаветы  Сенненшчыны. У праграму спаборніцтваў былі ўключаны стральба з пнеўматычнай вінтоўкі, гіра (штуршок), гарадкі і фізкультурна-аздараўленчы комплекс практыкаванняў.

Сярод сельскіх каманд бясспрэчным лідэрам стала каманда Нямойтаўскага сельсавета. Магчыма таму, што ў складзе яе выступаў старшыня сельвыканкама Анатоль Бараноўскі. Больш таго, у гарадках ён паказаў лепшы вынік, як і нямойтаўскі асілак. У фізкультурна-аздараўленчым комплексе каманда заняла трэцяе месца, што і забяспечыла ёй перамогу ў спартакіядзе. Другое месца — за камандай Ходцаўскага сельсавета, трэцяе — Багданаўскага.IMG_4622_
Больш упарта ішла барацьба паміж камандамі раённых арганізацый і ўстаноў. Прадстаўнікі каманды РВУ «Сяннорайгаз» двойчы перамагалі (у гарадках і комплексе практыкаванняў), але ў выніку ў камандным заліку «газавікі» занялі толькі другое месца. А лепшы вынік у спартакіядзе паказала дружная каманда ПС «Сянно». IMG_4590_Яе спартсмены перамаглі ў стральбе, занялі другое месца ў гарадках, трэцяе — у комплексе практыкаванняў. Тройку лідэраў замкнула каманда раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.
Пацвердзілася адвечная ісціна — у аматарскім спорце перамагае каманда, якая прадстаўляе прадпрыемства, дзе не толькі створаны належныя ўмовы для адпачынку, але і прапагандуецца, заахвочваецца, у тым ліку матэрыяльна, здаровы лад жыцця.

 

IMG_4721_

Наш кар.
 НА ЗДЫМКАХ: узнагароды — пераможцам;
чарговы трапны кідок Анатоля Бараноўскага; у сектары для скачкоў.

Фота
Андрэя  Мурашэвіча.