Праз прызму вітража

IMG_8705_Дэкарыраванне шкла ў тэхніцы вітража — захапляючы занятак для дзяцей. Гэта развівае мастацкі густ, фантазію, уважлівасць, пачуццё меры, мелкую маторыку рук.

Дакрануўшыся аднойчы да вітражнай справы, Каміла Мадзінава з аграгарадка Студзёнка знайшла для сябе новае захапленне.
Пакуль дзяўчынка спрабуе сябе ў мастацтве стварэння накладнога вітража з дапамогай спецыяльных трафарэтаў, якія Каміла прыклейвае на гатовую рэч (вазу, цукарніцу, келіх і іншую шкляную паверхню), а потым аздабляе вітражнымі фарбамі.
У калекцыі дзяўчынкі ёсць работы, у якіх яна ўмела  спалучыла вітражныя элементы з уласнымі малюнкамі.
Каміла марыць зрабіць вітраж з каляровага шкла і ўпрыгожыць адзін з пакояў свайго дома. Яна добра разумее, што для гэтага патрэбны вялікае цярпенне, шмат вольнага часу, спецыяльныя інструменты, матэрыял і, самае галоўнае, належныя веды і навыкі ў гэтым відзе мастацтва. Але, як адзначыла дзяўчынка, марыць ніхто не забараняе. Што ж, магчыма праз колькі гадоў пра Камілу будуць гаварыць як пра таленавітага дызайнера інтэр’ераў.

Ала ЯКАЎЛЕВА.
Фота аўтара.