Гахар на язык галёны

brothers-small«ГС» прапануе да ўвагі чытачоў вытрымкі са «Слоўніка Сенненшчыны». У прыведзенай падборцы змешчаны самыя незвычайныя, адметныя словы і выразы сенненскай гаворкі на  літару Г.

ГАБЁЛАК — рубанак. Запруддзе.
ГАГОШНІК — балотная расліна. Багданава.
ГАЙДАР — гармідар. Запруддзе.
ГАЛАН — пра крыклівага, задзірыстага чалавека. Запруддзе.
ГАЛДАЯЧЫЦЬ — невыразна вымаўляць гукі. Міцюкова; крычаць, гаманіць. Партызаны.
ГАЛЁНЫ, НА ЯЗЫК ГАЛЁНЫ — языкаты. Нямойта.
ГАЛІПА, З ГАЛІПА — галопам, вельмі хутка. Каралевічы.
ГАЛІЦЦА — прыкладаць намаганні, імкнуцца да нечага. Гарадзец, Ракаў Засценак, Розмыслава, Партызаны.
ГАЛУБАЎКА — блакітны колер. Неўгадава.
ГАЛУЗАВАЦЬ — свавольнічаць, гарэзнічаць. Алексінічы.
ГАЛЫШНІК, ГАЛЫСНІК — бядняк. Галашчакіна.
ГАЛЮШКА — галінка. Фасаўшчына.
ГАМАЦЬ — есці. Нямойта.
ГАНКІ — плыты. Розмыслава.
ГАНЧЭЙ — хутчэй. Каралевічы.
ГАНШАК — конь, які хутка бегае. Нямойта.
ГАРА — гарэлка. Запруддзе.
ГАРАНОК — ачаг у хаце. Дуброўкі.
ГАРБАР — землякоп. Гарадзец.
ГАРНУШАК — гаршчок з шырокай гарлавінай. Савінічы.
ГАРНЭК — гаршчок з шырокім горлам. Ульянавічы.
ГАРСОЎКА, ГАРЦОЎКА — бутля (гарэлкі) ёмістасцю 3 літры. Міцюкова.
ГАРЭЛЛЕ — пагарэлішча. Міцюкова.
ГАХАР — кавалер. Дольдзева, Вялікі Азярэцк.
ГАЧЫК — матыга. Закур’е.
ГБАЦЬ — гнуць. Запруддзе.
ГІМОРНІЧАЦЬ — капрызіць, выпрашваць. Нямойта.
ГЛАДАМ — цалкам. Серкуці.
ГЛАДАМЫРА — вельмі пераборлівы ў ежы чалавек. Міцюкова.
ГНАЦЬ ГРЭНКУ — злавацца, крыўдаваць. Каралевічы.
ГНЯЗДЗЁНА — гняздо. Баравікі.
ГОНКА — хутка, шпарка. Каралевічы, Багданава, Вялікі Азярэцк.
ГОПІКІ — перамёрзлая, перазімаваная бульба. Кішуроўшчына.
ГОРДАЦЬ — грэбаваць, пагарджаць. Міцюкова, Нямойта.
ГОРНІЦА — дарога. Закур’е.
ГРАНКІ — кучаравыя (белыя) аблокі. Багданава, Запруддзе.
ГРОМНІК — міфічная істота. Каралевічы.
ГРУЦА — суп з ячменных круп і бобу, грыбамі. Кляпчэва, Ульянавічы, Дольдзева.
ГРУШШЫ — адрузлы. Запруддзе.
ГРЫЖЫНКА — бручка. Сянно.
ГУГАЛЬ — хвошч. Фасаўшчына.

Падрыхтавала Вольга БАНДАРЭВІЧ.