Будаўнік — прафесія вечная

IMG_0011_У першую нядзелю жніўня па традыцыі сваё прафесійнае свята адзначылі будаўнікі краіны. На ўрачысты сход з гэтай нагоды сабраўся і калектыў Сенненскай ПМК-64, які сёлета будзе святкаваць сваё 55-годдзе.

Некалькі разоў будаўнічая арганізацыя мяняла назву, але функцыі заставаліся ранейшымі: за шматгадовую гісторыю існавання ПМК-64 пабудавала нямала — шматкватэрныя жылыя дамы, жывёлагадоўчыя комплексы, вясковыя дамы прысядзібнага тыпу, школы, іншыя аб’екты.
На ўрачыстым сходзе дырэктар арганізацыі Аляксандр Блізнюк падвёў вынікі работы за мінулы і сем месяцаў бягучага года. Ён не ўтойваў, што гэты перыяд быў нялёгкім. У першую чаргу, як адзначыў кіраўнік, гэта было звязана з далучэннем да арганізацыі Талачынскай ПМК.
За мінулы год прадпрыемства выканала падрадным спосабам работы на суму 19283 млн рублёў, што склала 109,5% у параўнанні з 2011 годам.
Сёлета, згодна з бізнес-планам, падрадных работ трэба выканаць на 23600 млн рублёў. За сем месяцаў гадавое заданне выканана толькі на 31%. У дакладзе дырэктара быў зроблены аналіз прычын такога адставання. З вялікімі даўгамі па крэдытах у банках і дэбіторскай запазычанасцю далучылася да арганізацыі Талачынская ПМК. Перабазіроўка асноўных  сродкаў з Талачына ў Сянно, кансервацыя аб’ектаў, арганізацыя вартавой аховы тэрыторыі прадпрыемства, павелічэнне тэрмінаў будаўніцтва аб’ектаў таксама спрацавалі не на карысць прадпрыемства. Шэсць з паловай мільярдаў складае сёння дэбіторская запазычанасць сельгасарганізацый Сенненскай ПМК. Гэтыя і некаторыя іншыя фактары адмоўна паўздзейнічалі на вынікі работы калектыву. Аднак, як адзначыў у сваім выступленні Аляксандр Блізнюк, на прадпрыемстве спадзяюцца, што ў перыяд уборкі ўраджаю сельгасарганізацыі раёна пачнуць разлічвацца па даўгах зернем. Яшчэ чакаюцца фінансавыя паступленні ў сувязі са здачай у эксплуатацыю першага пускавога аб’екта жывёлагадоўчага комплексу ААТ «Бяленева». Дзякуючы гэтаму стабілізуецца абстаноўка на прадпрыемстве.
Сёлета ў ПМК вырашылі, што несці вялікія матэрыяльныя затраты, звязаныя з падтрыманнем у працаздольным стане зношанай тэхнікі, немэтазгодна. Прадпрыемства ўзяло курс на абнаўленне машынна-трактарнага парку. Пасля далучэння Талачынскай ПМК былі атрыманы аўтамабілі МАЗ-533 і МАЗ-самазвал, экскаватар, бульдозер, аўтакран, пагрузчык «Амкадор», два аўтобусы і іншая тэхніка. У бліжэйшых планах набыццё металічнай апалубкі, мадэрнізацыя раствора-бетоннага вузла, сродкаў малой механізацыі, адкрыццё новых рабочых  месцаў праз цэнтр занятасці і шэраг іншых мерапрыемстваў, накіраваных на развіццё арганізацыі.
Як адзначыў Аляксандр Блізнюк, у ПМК вядзецца мэтанакіраваная работа па павышэнні кваліфікацыі рабочых і паляпшэнні якасці выконваемых работ. Асаблівая ўвага з боку адміністрацыі ўдзяляецца стану аховы працы і тэхніцы бяспекі. У мінулым і сёлетнім годзе няшчасных выпадкаў на вытворчасці не было. На выкананне мерапрыемстваў па ахове працы зрасходавана 180,85 млн рублёў: набыццё спецадзення, спецабутку, сродкаў аховы, медыкаментаў, правядзенне прафаглядаў. Інжынерам па ахове працы  кожны месяц праводзяцца рэйды па аб’ектах прадпрыемства са складаннем актаў, якія потым разглядаюцца на пасяджэннях камісіі. Сёлета плануецца ў час рэйдаў рабіць фотаздымкі і размяшчаць іх на дошках аб’яў.
Вынік работы ўсяго прадпрыемства залежыць ад работы кожнага члена калектыву, падкрэсліў у сваім выступленні дырэктар ПМК-64. За добрасумленную працу на Дошку гонару будаўнічай арганізацыі занесены: Андрэй Міранкоў (прыйшоў на прадпрыемства майстрам будаўніча-мантажных работ, цяпер — начальнік участка), Андрэй Абялевіч (5 гадоў працуе плотнікам), Наталля Сальнікава (тынкоўшчык 4-га разраду, на прадпрыемстве больш за 9 гадоў), Аляксандр Гарбачоў (на прадпрыемстве працуе 3-ці год, зарэкамендаваў сябе як дысцыплінаваны, безадмоўны ў рабоце, вопытны вадзіцель), Дзмітрый Бараноўскі (муляр 4-га разраду, у ПМК 5 гадоў) і старажыл прадпрыемства, бездакорны работнік Валянціна Таранава.
Раўняючыся на перадавікоў, калектыў арганізацыі зможа выканаць пастаўленыя задачы, выказаў упэўненасць кіраўнік прадпрыемства. Будаўнічая галіна зрабіла крок наперад: выкарыстоўваюцца новыя тэхналогіі ўзвядзення жылых дамоў, прамысловых будынкаў, новыя, больш эфектыўныя і якасныя матэрыялы. Усё гэта, а галоўнае, зладжаная работа дружнага, згуртаванага калектыву, дапаможа падняць вытворчасць працы да планавых 130 працэнтаў.
Павіншаваў калектыў арганізацыі з прафесійным святам старшыня райвыканкама Віктар Цапота, які адзначыў, што прафесія будаўніка заўсёды запатрабаваная, але складаная і адказная. Асаблівыя словы ўдзячнасці за працу Віктар Цапота выказаў будаўнікам-ветэранам, якія перадаюць свой багаты вопыт моладзі. Старшыня райвыканкама сказаў, што для ПМК-64 у раёне ёсць шмат спраў: 40-кватэрны жылы дом у Сянно, добраўпарадкаванне райцэнтра і іншыя. Віктар Уладзіміравіч выказаў упэўненасць, што калектыў арганізацыі паспяхова справіцца з пастаўленымі задачамі.
Са шчырымі віншаваннямі і найлепшымі пажаданнямі да будаўнікоў звярнулася кіраўнік раённага упраўлення капітальнага будаўніцтва Святлана Шыпіла.
Лепшыя працаўнікі калектыву былі ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі прадпрыемства.

 Таццяна Буракова.
 Фота аўтара.

Будаўнік — прафесія вечная: 1 комментарий

  • Воскресенье, 25 авг., 2013 в 09:48
    Permalink

    Очень жаль, что забыли людей проработавших в вашей организации 40 лет. Даже на открытку не раскошелились, даже не обзвонили. А им было бы приятно.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *