Камуністы абмяняліся вопытам

На днях у нашым раёне адбылася сустрэча прадстаўнікоў партыйных суполак КПБ Аршаншчыны і Сенненшчыны.

komАршанскую дэлегацыю прадстаўлялі 2-гі сакратар райкама КПБ, камуніст з 50-гадовым стажам Уладзімір Лузін, 3-ці сакратар райкама КПБ, між іншым, наш зямляк Сяргей Жудро, член бюро райкама КПБ, прадпрымальнік Сяргей Пракапчук, намеснік сакратара пярвічнай арганізацыі «Першамайская» Ігар Шыманаў.
У якасці гаспадароў выступілі 1-шы сакратар Сенненскага райкама КПБ Уладзімір Бяляцкі, сакратары пярвічных суполак па Савецкай і Кастрычніцкай акругах г.Сянно і Студзёнкаўскага сельсавета Алена Шубка, Аліса Глухарова і Уладзімір Касьянаў, члены КПБ Валерый Румо, Тамара Альшэўская і Ніна Шыдлоўская.
Падчас візіту госці ўсклалі кветкі да помнікаў Воінам-вызваліцелям і Тром Героям, да танка, устаноўленага ў памяць аб найбуйнейшым танкавым баі, што адбыўся пад Сянном у 1941 годзе. Больш падрабязна аб падзеях 1941-1944 гадоў на Сенненшчыне камуністы даведаліся падчас экскурсіі па Сенненскім раённым гісторыка-краязнаўчага музеі, якую правёў навуковы супрацоўнік Васіль Бандарэвіч.
Наведалі камуністы абодвух раёнаў і вёску Шыркі — малую радзіму Пятра Машэрава, дзе ўсклалі кветкі да стэлы, устаноўленай на месцы, дзе стаяла хата Машэравых.
Яшчэ адным пунктам візіту стала Студзёнкаўская сярэдняя школа-дзіцячы сад. Дырэктарам тут працуе камуніст Уладзімір Касьянаў. Установа адукацыі асаблівую ўвагу надае экалагічнаму выхаванню. Настаўнікі і вучні разам клапоцяцца аб кветніках, робяць тапіарныя канструкцыі, вывучаюць асновы ландшафтнага дызайну. Ёсць у школе і свой пітомнік, саджанцы і расада з якога ідуць, у тым ліку і на продаж. Нават створаны каталог раслін, а іх тут вырошчваецца больш за 500 відаў. Тэрыторыя школы заўсёды адкрыта для наведвальнікаў, людзі ідуць сюды палюбавацца на квітнеючую прыгажосць.
Акрамя прыемных уражанняў, знайшлося месца і для сур’ёзнага абмеркавання пытанняў павышэння эфектыўнасці арганізацыйнай і масава-палітычнай работы членаў партыі. І вопыт нашых камуністаў аказаўся шмат у чым цікавым для аршанскіх калег. Сенненская раённая арганізацыя КПБ аб’ядноўвае ў сваіх радах звыш 30 членаў, мае 5 пярвічных суполак. Нягледзячы на маштабы суседняй Оршы, камуністаў там куды менш.
Але камуністычная партыя паступова пазбаўляецца ярлыка «партыі пенсіянераў». Камуністычныя ідэалы ўсё больш вабяць людзей сярэдняга і нават маладога ўзросту (а гэта актыўныя слаі насельніцтва), самых розных прафесій. Як прыклад, летась партбілет атрымаў зубны ўрач Сенненскай ЦРБ Валерый Румо.
Сенненскія камуністы імкнуцца браць удзел у акцыях па добраўпарадкаванні, дабрачыннай накіраванасці. Адной з ініцыятыў РК КПБ было ўстанаўленне інфармацыйных дошак на дамах нашых знакамітых землякоў і камуністаў — ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, камандзіра партызанскага атрада Аляксандра Клячына і заслужанага трэнера па біятлоне Яўгена Усціновіча.
Тым не менш, сышліся ў поглядах кіраўнікі раённых арганізацый Аршаншчыны і Сенненшчыны, трэба актыўна заяўляць пра сябе ў грамадскім і палітычным жыцці сваіх рэгіёнаў.

Вольга БАНДАРЭВІЧ.
  На здымку: падчас наведвання Студзёнкаўскай СДСШ.

Камуністы абмяняліся вопытам: 3 комментария

  • Вторник, 13 авг., 2013 в 11:51
    Permalink

    Суровые годы проходят,
    Борьбы за свободу страны,
    За ними другие приходят,
    Они будут также трудны…

    Рейтинг комментария:Vote +1+1Vote -10

    Ответ
  • Вторник, 13 авг., 2013 в 23:15
    Permalink

    Предприниматель коммунист? Тогда еще попа не хватает для полного комплекта))

    Рейтинг комментария:Vote +1+1Vote -10

    Ответ
  • Вторник, 20 авг., 2013 в 19:43
    Permalink

    Это не опечатка, комунист работает в средней школе-детском саду, среди детей? Я конечно не против всяких психических девиаций, но комунистам, фашистам и прочим ‘идейным’ борцунам с разумом не место среди неокрепших духовно детей.

    Рейтинг комментария:Vote +1+1Vote -10

    Ответ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *