Сеньёр памідор!

IMG_9391_Фота пенсіянера з Сянна Фёдара Уладзіміравіча Чарняўскага не першы раз трапляе на старонкі нашай газеты.
Пазамінулым годам мужчына здзіўляў чытачоў «раёнкі»  апенькамі з уласнага сада. p1А сёлета дбайнаму гаспадару ўдалося ўстанавіць  «агародны» рэкорд. Рэкардсменам стаў памідор гатунку «Чорны прынц». Гародніна была ўзважана ў прысутнасці нашага фотакарэспандэнта і заважыла ажно 760 грамаў.

Вольга БАНДАРЭВІЧ.
Фота Андрэя МУРАШЭВІЧА.