Праверкі

Парушэнні ў магазінах…

За чэрвень бягучага года спецыялісты ДУ «Сенненскі РЦГЭ» праверылі 54 гандлёвыя кропкі дзяржаўнай і недзяржаўнай формаў уласнасці, дзе рэалізуюцца прадукты харчавання. Парушэнні санітарных нормаў і правілаў выяўлены на 35 аб’ектах, столькі ж вынесена пастаноў аб адміністрацыйнай адказнасці, накладзена штрафаў на агульную суму 13 млн 200 тысяч рублёў.  

У магазінах №48 аг.Сінягорскае, №107 в.Какоўчына, №110 аг. Янова, №93 в.Някрашава рыбныя прэсервы захоўваліся пры неадпаведным тэмпературным рэжыме. У магазінах в.Пурплева і №57 аг.Ходцы на рэалізацыі знаходзіліся харчовыя прадукты без інфармацыі аб даце фасоўкі. У гандлёвых кропках «Лаванда», «Родны кут», «Ветразь» г. Сянно і магазіне №17 г.п.Багушэўск знаходзіліся харчовыя прадукты, тэрмін рэалізацыі якіх даўно скончыўся. У магазінах №17 аг. Нямойта, №35 і №127 аг. Машканы харчовыя прадукты не мелі інфармацыі аб даце вырабу. Не прытрымліваліся таварнага суседства пры захаванні сырой і гатовай прадукцыі ў магазіне №51 аг.Ходцы.
Як паведаміла Кацярына Свістун, галоўны ўрач цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, па выніках праверкі вынесена 24 пастановы аб забароне рэалізацыі харчовых прадуктаў агульнай вагой 140,1 кг.

…і азёрах


Спецыялістамі ДУ «Сенненскі РЦГЭ» адабраны 23 пробы вады для даследавання з 13 рэкрэацыйных зон адпачынку раёна. Вада ў азёрах адпавядае санітарным нормам і патрабаванням. Асноўныя нараканні датычыліся добраўпарадкавання прыбярэжных месцаў адпачынку.
Парушэнні выяўлены на возеры Тухінскім, дзе пляж не абсталяваны кантэйнернымі пляцоўкамі з належным воданепранікальным штучным пакрыццём. Згодна з рашэннем райвыканкама абсталяваць усім неабходным зоны адпачынку павінны ДЭУ-38 і Сенненскае ПМС. На пляжы возера Добрына, акрамя вышэй названага, адсутнічаюць туалеты, раздзявалкі, ценявыя навесы, таксама на тэрыторыі пляжа не прыбіраецца бытавое смецце, не скошваецца пустазелле. Прадпісанне атрымаў С.Фарэйтараў (УП «Сенненская ПМС»). А.Пруднікаў (Багушэўскае аддзяленне РУП ЖКГ) папярэджаны за непрыбраную тэрыторыю пляжа возера Серакаратнянскае.
Усе папярэджанні патрабуюць безадкладнага вырашэння. За іх невыкананне прадугледжаны штраф.

Ірына ГАРБАЧОВА.