Аварыю ліквідавалі

На мінулым тыдні адбылася аварыя на гарадскім каналізацыйным напорным калектары за вёскай Турава.

На месца здарэння неадкладна прыбыла брыгада РУП ЖКГ са спецыяльнай тэхнікай. З дапамогай экскаватара раскапалі месца парыву, ліквідавалі цечу каналізацыйных сцёкаў. Па словах Ігара Шубкі, начальніка ўчастка жыллёва-камунальнай гаспадаркі, пад высокім  ціскам лопнула труба, праз якую сцёкі з каналізацыйнай сістэмы горада трапляюць на ачышчальныя збудаванні.

 Падобныя аварыі — з’ява нярэдкая, што тлумачыцца зношанасцю сістэмы каналізацыі. Яна была пабудавана некалькі дзесяцігоддзяў назад.

 Як паведамілі спецыялісты раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, урон прыродзе аварыя не нанесла.

Ірына ГАРБАЧОВА.