Правілы для бацькоў і дзяцей

Летняя пара, якую большасць людзей з нецярпеннем чакае, каб адпачыць з роднымі на ўлонні прыроды, нярэдка абарочваецца трагедыямі, што здараюцца на дарогах, вадзе, па неасцярожнасці, няведанні. Як сведчыць статыстыка, сярод пацярпелых ёсць дзеці, якіх кінулі без нагляду, не папярэдзілі, не навучылі…

Дарослымі, у тым ліку супрацоўнікамі спецыяльных службаў, робіцца шмат для бяспекі дзяцей. Нядаўна ў рамках спецыяльнага комплекснага мерапрыемства «Увага, дзецісупрацоўнікамі аддзялення ДАІ Сенненскага РАУС сумесна з прадстаўнікамі Аддзялення Дэпартамента аховы г.Сянно праведзена акцыя «ДзіцяпасажырЯе мэтай зяўляецца прафілактыка дарожнатранспартных здарэнняў з удзелам дзяцейпасажыраў.

У час летніх канікул супрацоўнікі аддзялення ДАІ звяртаюць пільную ўвагу на перавозку дзяцей у аўта­транспарце: наяўнасць спецыяльнага дзіцячага крэсла, выкарыстанне рамянёў бяспекі.

У ходзе акцыі было праверана 12 аўтамабіляў. У дачыненні да аднаго вадзіцеля складзены адміністрацыйны пратакол за перавоз дзіця да дванаццаці гадоў на пярэднім пасажырскім крэсле. Астатнім бацькам-вадзіцелям былі ўручаны памяткі правілаў перавозкі дзяцей у транспартных сродках.

Ірына ГАРБАЧОВА.

Фота аўтара.